Спорт2929

Хто такі Алекс Гальчанюк? Ці беларус ён? Пяць фактаў пра хакеіста

Гулец зборнай ЗША па хакеі Алекс Гальчанюк закінуў пераможную шайбу ў гульні з Расіяй.

Беларус?

Алекс нарадзіўся ў 1994 годзе ў Мілуокі, штат Вісконсін. Тады ў Штатах за мясцовую каманду гуляў ягоны бацька.

Ці можна называць Алекса беларусам? Што кажа на гэта сам хлопец:

«Усё ж такі я нарадзіўся ў ЗША. Больш правільна сказаць так: я амерыканец з беларускімі каранямі. Не хаваю, што ў мяне ёсць беларуская кроў. Кожны год наведваю радзіму бацькі, каб аднавіць сілы, дапамагчы бабулі з дзядулем на дачы. Заўсёды з задавальненнем прыязджаю ў Мінск», — казаў Алекс у інтэрв’ю газеце «Прессбол».

Чаму гуляе за ЗША?

Вядома, што за хакеіста Гальчанюка змагаліся расейцы, яны хацелі, каб хлопец прыняў іхняе грамадзянства. Але Алекс выбраў амерыканскае, аб чым сёння не шкадуе. Што датычыць беларусаў, то сам хакеіст дзівіўся, чаму з Мінска не было ніякіх запрашэнняў.

«Мне не прапаноўвалі гуляць за беларускую зборную. За ўвесь час я не размаўляў ні з адным з кіраўнікоў вашай федэрацыі. Прызнацца, такое стаўленне дзіўнае. Усе ведаюць, што баўлю лета ў Мінску, але тым не менш ніхто не знайшоў час хоць бы выйсці на сувязь. Ну што ж, не трэба, дык не трэба».

Бацька

Імя бацькі Алекса Аляксандра Гальчанюка вядомае ў хакейным свеце. Аляксандр нарадзіўся ў Мінску, шмат гадоў выступаў за зборную Беларусі, нават на Алімпіядзе ў Нагана-1998. Гуляў у клубах Беларусі, Расіі, ЗША, Германіі, Італіі.

Адзін з нямногіх беларускіх хакеістаў, хто паспеў правесці некалькі гульняў за зборную СССР напрыканцы яе існавання. Некалі Аляксандр сказаў: «Маё хобі — вучыць сына гуляць у хакей». Някепска навучыў.

«Манрэаль» і французская мова

Сёлета зімой разам з моладзевай зборнай ЗША Алекс Гальчанюк ужо стаў чэмпіёнам свету. Цяпер ён можа паўтарыць тое ж з дарослай камандай.

Апошні год хакеіст выступае за самы праслаўлены клуб НХЛ — «Манрэаль Канадыянс», за які некалі выступалі беларусы браты Касціцыны, і Міхаіл Грабоўскі. На рахунку маладога спартсмена 9 шайб і 18 перадач у гэтым сезоне.

Калі Алекс апынуўся ў Манрэалі, ён найперш паабяцаў падцягнуць сваю французскую мову (Манрэаль — горад у франкамоўнай канадскай правінцыі Квебек), і нават зрабіў некалькі допіс у твітар па-французску.

Якупаў і сацсеткі

Алекс Гальчанюк у пачатку кар’еры два сезоны правёў у клубе юніёрскай Лігі Антарыё «Сарніі Стынг». Сам хакеіст кажа, што для яго гэта быў вельмі карысны досвед, бо выступаў амаль ва ўсіх матчах сезона. Дарэчы, разам з Гальчанюком за «Сарнію» гуляў Наіль Якупаў — галоўная маладая надзея расійскага хакея.

Менавіта Якупаў быў выбраны пад першым нумарам драфту-2012 клубам «Эдмантан Ойлерз» (Гальчанюк пад трэцім).

Цяпер гэтых гульцоў увесь час параўноўваюць. Першы сезон Наіль правёў лепш за беларуса-амерыканца.

Гальчанюк — актыўны карыстальнік сацыяльнымі сеткамі. Мае акаўнты ў Твітары, Фэйсбуку, Інстаграме.

Заакіянская прэса адзначае, што Гальчанюк упэўнены ў сабе гулец, які мае добрае пачуццё лёду і крэатыўнасць у атацы.

Пакуль што Гальчанюк — гэта далёка не гулец узроўню Авечкіна ці Кросбі, але амерыканцы вельмі спадзяюцца, што Алекс можа вырасці ў такога.

Каментары29

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Галоўнае
Усе навіны →