Навукоўцы пацвярджаюць: рэзкі рост выпадкаў раку горла тлумачыцца вірусам папіломы, які перадаецца пры аральным сэксе.
«Не курэнне і не алкаголь выклікалі ў мяне захворванне. Я думаю, што прычына ў аральным сэксе і вірусе папіломы чалавека», — прызнаўся
Навуковыя даследаванні пацвярджаюць ягоныя словы. Папіломавірус чалавека (ПВЧ) да нядаўняга часу звязвалі з вялікай жаночай праблемай — ракам шыйкі маткі. Але два гады таму прафесарка Мора Джылісан з універсітэта штата Агаё (ЗША) апублікавала шакуючыя вынікі свайго даследавання, якія даказалі, што гэтая праблема датычыць таксама мужчын.
Яна выявіла, што рост колькасці выпадкаў раку паражніны рота ў амерыканскіх мужчын на 225% не можа тлумачыцца наступствамі тытуню і віскі, бо іх спажыванне нават упала. Прычына — у росце распаўсюджанасці аральнага сэксу. Хвароба часцей здаралася ў людзей, якія ў мінулым займаліся аральным сэксам са шматлікімі людзьмі. Асабліва выразна рызыка прасочвалася ў тых, хто меў за жыццё больш чым шэсць каханак. Даследаванні, праведзеныя ў ЗША, паказваюць, што гэты тып раку здараецца ў іх у восем разоў часцей!
Да аналагічных высноваў паралельна прыйшлі еўрапейскія навукоўцы. The Guardian паведамляе, што ў Брытаніі колькасць выпадкаў раку паражніны рота ў мужчын з 1989 года вырасла агулам на 50%, хоць колькасць курцоў увесь час падала.
ПВЧ паражае не толькі рот, але і горла, і гартань.
Папіломавірус перадаецца толькі ад чалавека да чалавека. Ён выклікае змену характару росту тканак. Ягонай праявай з’яўляюцца востраканцовыя кандыломы і бародаўкі на полавых органах. Перадаецца ён не толькі полавым шляхам, але часам і пабытовым. Ён здольны нейкі час існаваць у лазнях, басейнах і г.д., застаецца на целе пасля дакранання і трапляе ў пашкоджаную скуру. Лічыцца, што носьбіткамі віруса на сёння з’яўляюцца каля 30% жанчын.
Каментары