Там 3 верасня выходзіць на свабоду палітвязень Аляксандр Францкевіч.
Сачыце праз NN.BY.
Ён адбываў пакаранне па г.зв. «справе анархістаў» у івацэвіцкай калоніі № 22 «Воўчыя норы».
Аляксандра Францкевіча асудзілі 27 мая 2011 паводле ч.2 арт. 351 КК (наўмыснае знішчэнне камп’ютарнай інфармацыі), і ч.2 арт.339 КК (злоснае хуліганства) да 3 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму (па справе анархістаў).
«Наша Ніва» публікавала ягонае апавяданне «Абдымі мяне мацней».
Каментары