35 (54). Сяргей Гурулёў
Старшыня Вайскова-прамысловага камітэта.
Беларускі ВПК стаіць перад новым выклікамі. Не так даўно Сяргей Гурулёў паведаміў, што сёлета будуць паказаны найноўшыя «ўзоры пэўных сродкаў агнявога паражэння рознай далёкасці». Усе — беларускай вытворчасці. Цяпер эксперты гадаюць, якімі ж навінкамі парадуе абаронны сектар.
Сярод удалых прыкладаў працы Вайскова-прамысловага камітэта адзначаюць супрацьтанкавы комплекс «Шэршань». Цяпер беларускаму лідару хацелася б атрымаць уласныя эфектыўныя ўстаноўкі супраць-ракетнай абароны і аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы. Ідзе гаворка і пра стварэнне сваёй авіявытворчасці.
Сярод кіраўніцтва Вайскова-прамысловага комплекса толькі зусім нядаўна з’явіўся ўраджэнец Беларусі Дзмітрый Пантус, усе астатнія нарадзіліся ў Расіі ці Украіне.
Цытата
«Беларусь плануе нарошчваць групіроўку касмічных спадарожнікаў».
Студзень 2014.
Аб’ектыўка
Нар. у 1953 у г.п. Алавяная Чыцінскай вобласці (Расія). Генерал-лейтэнант (2001). Скончыў Благавешчанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча імя Мерацкова (1974), Вайсковую акадэмію бранятанкавых войскаў імя Маліноўскага, Вайсковую акадэмію Генштаба Узброеных сіл Расіі (1999). З 1986 у Беларускай вайсковай акрузе. З 1997 начальнік штаба — намеснік камандзіра, з 2000 года камандзір 28-га армейскага корпуса. У 2001 быў начальнікам Галоўнага штаба, з канца 2001 — начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь. Ад 2009 — старшыня Вайскова-прамысловага камітэта.
* * *
Каментары