Грамадства6464

Дырэктарка аршанскай школы, дзе прымалі казакоў з расійскімі сцягамі: Не трэба шукаць тут «ДНР», яны прыехалі ад Віцебскай епархіі 

Пару дзён таму інфармацыйныя сайты Беларусі абляцелі фотаздымкі сустрэчы вучняў і настаўнікаў аршанскай сярэдняй школы №19 з прадстаўнікамі арганізацыі «Православный казачий военно-патриотический клуб во имя Архангела Михаила». Адметна, што «псеўдаказакі» мелі нашыўкі са сцягамі Расіі, а таксама ўручалі дзецям георгіеўскія стужачкі і медалькі ў колеры нацыянальных сцягоў Расіі.

Пасля таго, як сустрэча атрымала шырокі розгалас, інфармацыя пра яе знікла з сайта школы. Каб разабрацца ў сітуацыі, мы патэлефанавалі дырэктарцы школы Людміле Шапавалавай.

«Навучальны год скончыўся, таму навіну выдалілі. Ніякага ціску тут не было. Проста ўсе ўжо, хто хацеў, з навіной азнаёміўся. Гэтак жа будзе рабіць з астатнімі навінамі, праз нейкі час іх выдалім», — так тлумачыць яна знікненне навіны з сайта школы.

Як увогуле ацэньвае сустрэчу спн.Шапавалава сустрэчу з «казакамі»? «Нармальна. Да нас яны прыязджалі па лініі праваслаўнага выхавання. Яны прыехалі ад Віцебскай епархіі. Мы дзяліліся досведам», — кажа Людміла Віктараўна.

А ці не бянтэжыць яе наяўнасць у гасцей школы расійскіх сцяжкоў на адзенні? «Ну, гэта ж былі не нацыяналісты. Не шукайце ў гэтым правакацый, не шукайце «ДНР». Праваслаўе аб’ядноўвае ўсе нацыянальнасці. Сустрэча была ўсяго адзін раз і цягнулася нядоўга, усяго тры з паловай гадзіны. А Расія ў нас не забароненая».

Яшчэ адно пытанне, а што за сцяг уздымалі школьнікі і «казакі» падчас сустрэчы – чорна-чырвона-зялёны? «Які чорны? Не было там чорнага – гэта фіялетавы», — адразу выпальвае дырэктарка, аднак потым дадае, маўляў, не ў курсе, што гэта за палотнішча. Вось так, дазваляюць уздымаць сцяг, а што за ён – ні гу-гу.

«Не трэба тут сутыкаць ілбамі нас, усё ў парадку», — рэзюмавала дырэктарка СШ №19 горада Оршы Людміла Шапавалава.

Каментары64

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты11

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Усе навіны →
Усе навіны

ФІФА «аддала» Крым Расіі падчас лёсавання кваліфікацыі ЧС-20261

Дачцэ Сяргея Далідовіча дазволілі выступаць на Кубку свету па біятлоне за каманду ўцекачоў з Беларусі

Парламент Грузіі прыняў закон аб забароне масак на пратэстах1

У футбольным сімулятары ад Раналду ёсць беларуская мова4

«Бедненька, але чысценька. А народ знешне не адрозніць ад нас». Расійскі чыноўнік з'ездзіў у Гомель і засумняваўся ў Маскве6

Вызначыліся супернікі зборнай Беларусі ў адборачным турніры да ЧС-20263

Латушка — камандзе Бабарыкі: Большасць выступае за тое, каб працягваць ціск31

У Мінпрацы расказалі, як зрабіць сабе 3 студзеня выходным днём

Грамадзяніна Расіі Дзмітрыя Лукашэнку затрымалі ў Маскве за наркотыкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты11

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Галоўнае
Усе навіны →