Моды5858

19-гадовы хлопец адкрыў у Мінску краму з рэчамі ў нацыянальным стылі ФОТА

У мінскім гандлёвым цэнтры «Сілуэт» (каля Камароўскага рынка) ужо больш за два месяцы працуе крама «Дарэчы», дзе прадаюцца розныя вышымайкі, кубкі і іншыя рэчы з нацыянальным арнаментам. Яе уладальнік — 19-гадовы Вадзім.

«Разам з дапамогай бацькі я вырашыў адкрыць краму «Дарэчы». Сёння людзі цікавяцца нацыянальнымі рэчамі, таму, папрацаваўшы ужо больш за два месяцы, мы зразумелі, што не дарма гэта робім».

Сам Вадзім ішоў да беларускасці з 12 год. Крыніцай натхнення была беларуская музыка, а дакладней, «Ляпіс Трубяцкі» і Лявон Вольскі. Паступова хлопец стаў цікавіцца беларускай мовай, гісторыяй і культурай — і вось цяпер сам уносіць уклад у яе развіццё.

Паступова Вадзім пераканаў бацьку у істотнасці нацыянальных каштоўнасцяў. «Бацька проста не цікавіўся гэтым, а цяпер у яго, як і ў мяне, набітая татуіроўка з Пагоняй».

Вадзім з бацькам у Львове на матчы зборных Украіны і Беларусі

У краме «Дарэчы» прадаюцца байкі, майкі, сувеніры, гаманцы, дзіцячыя вышыванкі, сумкі, бранзалеты і шмат чаго іншага. «У нас ёсць прадукцыя symbal.by, Mark Formelle, розныя вырабы майстроў з Ракава і Гродна. Я вось спецыяльна павесіў дзіцячыя вышыванкі на ўваходзе. Людзі ходзяць і замілоўваюцца».

Вадзім адзначае, што стаўленне мінакоў абсалютна рознае, але мала бывае абыякавых. «Дзесьці 70% падтрымліваюць. 20 — ставяцца адмоўна і толькі 10% — памяркоўна. Бывае, што я бачу, што людзі кепска разумеюць па-беларуску, але калі я прапаную з імі размаўляць па-руску, яны адмаўляюцца, кажуць, што ім падабаецца беларуская мова».

А між тым у краму зайшоў мужчына сярэдняга ўзросту, каб абраць сабе вышымайку ці майку з «Пагоняй». «Дзякуй вам, хлопцы, я вось некалькі год таксама у «Сілуэце» працаваў, цяпер у іншым месцы, але вы робіце годную справу».

У краме кожны ахвотны можа ўзяць сабе адну са стужак бясплатна.

Вадзім адзначае, што бізнэс ідзе даволі паспяхова. Паколькі ўсе рэчы беларускай вытворчасці, падаткаў прыпадае плаціць трохі менш, чым тым, хто закупляецца ў Расіі ці Еўропе. Падчас гутаркі краму наведала 5-6 чалавек, але Вадзім адзначае, што гэта яшчэ даволі мала для панядзелка. Вось і дзяўчына прыйшла па байку ці майку з нацыянальнымі сімваламі, каб падарыць свайму хлопцу на дзень народзінаў.

Суседзі па гандлёвых кропках часта наведваюць краму. Па словах Вадзіма, больш за ўсіх ягоную справу падтрымліваюць мясцовыя ахоўнікі. «Так, былі тут уладальнікі кропак, якія прыходзілі, абражалі, але большасць цалкам падтрымлівае ідэю такіх рэчаў».

Вадзім спадзяецца, што беларуская культура будзе пашырацца сярод нашых людзей, а сам ён хоча проста ўнесці свой уклад у яе папулярызацыю.

Каментары58

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране 27-гадовая спявачка выступіла з непакрытай галавой на канцэрце, што забаронена правіламі краіны ВІДЭА

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць6

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі7

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна8

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →