Меркаванні2727

Трымайся і не давайся

Пра Івана Шылу піша Наталка Бабіна.

Пра Івана Шылу піша Наталка Бабіна.

Ёсць людзі, якія моцна адчуваюць справядлівасць і жыццёвы сэнс і не хочуць губляць сваю чалавечую сутнасць. Неабавязкова гэта людзі адукаваныя і вельмі часта яны негаваркія. Але часта гэта людзі маладыя.

Івана Шылу я ведаю мала, сустракаліся мы толькі два разы.

На сустрэчы з чытачамі ў Салігорску год таму сям’я Шылаў — бацька і два сыны — звярнулі на сябе маю ўвагу.
Прыгожыя, падобныя адзін на аднаго, з разумнымі вачыма і тварамі, поўнымі годнасці, — нельга было іх не заўважыць.

На мінулы Дзень Волі мы пабачыліся з Іванам зноў: ён прыехаў у Мінск і, скарыстаўшыся выпадкам, папрасіў падпісаць кнігу. За гарбатай трошкі пагаварылі. Я распытвала яго пра вучобу, сям’ю, сказала, што была шакаваная фотаздымкам выпадку, калі, разганяючы чарговы пікет, двое здаравязных міліцыянтаў «прыклалі» ягонага брата аб асфальт... Ён пільна зірнуў на мяне і адказаў адной фразай: «Нічога, мужчына павінен быць моцным і ўмець трываць боль».

А потым была подласць году: Івана выключылі са школы перад апошнім экзаменам.
Міністр адукацыі Радзькоў праз паўгоду патлумачыў, чаму менавіта: «Заўтра экзамены здаваць, а ён улёткі расклейвае, прычым самага непрыстойнага зместу», — сказаў грамадзянін, які ў Беларусі ўзначальвае сістэму адукацыі, на прэс-канферэнцыі, якая адбылася 22 студзеня.

Думаю, за Івана тады перажывалі ўсе, хто даведаўся пра гэта, найперш ягоныя настаўнікі... Ці не зломіцца, ці зможа будаваць жыццё далей?

Не зламаўся.

Так склалася, што ў гэты прыкладна час я пазнаёмілася яшчэ з адным чалавекам — 75-гадовым Уладзімірам Леанюком родам з вёскі Крытышын, што на Брэстчыне. У 1952 годзе ўлады таксама не далі яму скончыць школу: у апошнім класе школы яго арыштавалі за тое, што перапісваў ад рукі антысавецкія лістоўкі, і асудзілі на 25 гадоў.
Ягоных бацькоў-сялянаў выслалі ў Казахстан, таму ў турму да хлопца прыходзіла не родзічка, а чужая старая жанчына, якая жыла ў іх «у наймах», — памагала абрабляць гаспадарку. І
гэтая старая непісьменная жанчына з глухой вёскі кожны раз, развітваючыся, гладзіла хлопца па галаве, хрысціла і казала: «Дытыно, трымайся і не давайся»...

Я гляджу на свайго маленькага сына, і сэрца халадзее. Я хачу выхаваць яго такім, як Іван: чалавекам, які ведае, што справядліва і ў чым ягоная чалавечая сутнасць. І хачу ганарыцца ім так, як ганарацца сынам бацькі Івана.

І разумею, што і тады, калі ён вырасце, зло не адступіцца, хаця і прыме новыя формы. І зноў трэба будзе, каб нейкая жанчына казала: «Дытыно, трымайся і не давайся».

Каментары27

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну3

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Усе навіны →
Усе навіны

Джэйк Пол перамог Майка Тайсана ў васьмі раўндах1

Прэс-сакратаркай Трампа стала 27-гадовая дзяўчына2

Расіяне захапілі Максімаўку і прасунуліся амаль у 10 населеных пунктах ва Украіне

Пірог з хурмой — рэцэпт4

Абхазскі кіраўнік Бжанія пакінуў Сухумі4

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну3

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Галоўнае
Усе навіны →