Сіндром аточанай крэпасці — так можна сцісла адкаментаваць каскад свежых выказванняў Лукашэнкі. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.
Сіндром аточанай крэпасці — так можна сцісла адкаментаваць сутнасць выказванняў Лукашэнкі на Гомельшчыне.
Крытычная маса інфармацыйных нагод змусіла яго 14 красавіка, падчас туру па аграрнай глыбінцы, да каскаду красамоўных заяў.
Месэдж першы: злая Масква.
Трэба, маўляў, яшчэ паспрабаваць
Месэдж другі: злая Амерыка, каварны Захад.
Яны патрабуюць аддаць узбагачаны ўран (для электарату, дарэчы, вялікі сюрпрыз, што ў нас яго сотні кілаграмаў) і праз тыя спрэчкі не запрасілі на саміт па ядзерным раззбраенні.
А нашы нацыяналісты, маўляў, і так здуравалі, аддаўшы некалі ядзерныя ракеты («величайшее достояние»!) ні за нюх табакі. Тое, што цяпер не запрасілі ў Вашынгтон на саміт — «бязмозгласць і тупая інерцыя». Увогуле ж «ні амерыканцам, ні ў цэлым Захаду давяраць нельга».
Такім чынам, залпы па ўсіх азімутах.
Асабліва варта адзначыць, што Расіі і ЗША трапіла на арэхі ў адным пасажы за тое, што паспяшаліся падтрымаць «антыканстытуцыйны пераварот» у Кыргызстане. «Яны мусілі заявіць пра непрымальнасць такіх дзеянняў кіргізскай апазіцыі», — зазначыў Лукашэнка.
Увогуле спачуванне зрынутаму калегу проста кранальнае: «Ён, небарака, гойсаў па розных краінах, выпрошваючы крэдыты».
І яшчэ адно красамоўнае выказванне: няма чаго папракаць Бакіева, што ўлада «ўжывала сілу, абараняючы сябе»! Яшчэ болей: калі б нехта паспрабаваў зладзіць падобныя забурэнні ў Беларусі, то «мала б нікому не здалося».
Абвостраная рэакцыя Лукашэнкі на розныя каляровыя рэвалюцыі даўно вядомая. У гэтым жа выпадку, відавочна, найболей уразіла тое, што Масква адразу ж заняла бок «дэструктыўных элементаў» і здала Бакіева, не зважаючы на фармальную «ўсенароднаабранасць».
Эксперты зазначаюць, што гэта новая палітыка Крамля. Раней там дэкларавалі, што нідзе на постсавецкім абсягу з апазіцыяй не гуляюць. Але
ў выпадку з Бакіевым Масква без ваганняў адраклася ад слізкага партнёра, які казаў пра «шматвектарную дыпламатыю», а насамрэч хацеў атрымліваць і расійскія крэдыты, і амерыканскія долары за базу «Манас». І гэта трывожны званочак для нязменнага беларускага прэзідэнта.
Сімптаматычна ў гэтым кантэксце выглядае тое, што ён ужо другі раз за апошні час падкрэсліў: апазіцыйныя журналісты, якіх нядаўна трэслі, «працавалі на Маскву».
Увогуле ж нагнятанне сіндрому аточанай крэпасці можна трактаваць як перадвыбарны піяр. Эканамічныя праблемы абвастраюцца, заробак 500 долараў віламі па вадзе пісаны, і
выпрабаваны метад — вярнуць горы на ворагаў, што точаць зубы на сінявокую рэспубліку. Не саступім ні пядзі! Ні грама урану!
Каментары