Зрынуты на мінулым тыдні прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў паведаміў журналістам, што Беларусь прапаноўвала яму палітычны прытулак.
Зрынуты на мінулым тыдні прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў паведаміў журналістам, што Беларусь прапаноўвала яму палітычны прытулак, але ён адхіліў гэтую прапанову,паведамляе Gazeta.pl.
Бакіеў заявіў, што зараз рыхтуюцца ягоныя перамовы з часовым урадам Кыргызстана. Прэзідэнт верыць, што кіраўніца часовага ўраду Роза Атунбаева падпісала ўказ, які гарантуе яму бяспеку.
Бакіеў сёння напісаў заяву пра складанне з сябе паўнамоцтваў прэзідэнта, пакінуў Кыргызстан, вылецеўшы ў Казахстан.
Каментары