Турызм на Кубе — гэта падтрымка камуністычнага рэжыма ці кубінскага народа?
Вызваленне, дзякуючы намаганням Касцёла, шэрагу кубінскіх палітвязняў зноў звярнула ўвагу на тое, што адбываецца на гэтай няшчаснай выспе, гэтым аскепку Халоднай вайны.
Дастаткова хаця б прачытаць артыкул дысідэнта Рыкарда Ґансалеса Альфонса:
«Урокі заалёгіі ў нас былі штодня. Я навучыўся жыць з пацукамі і дайшоў да такога стану, што ў нейкія ночы нашай трапічнай зімы (трапічнай, але ўсё ж зімы) я глядзеў на іх з пачуцьцём вельмі падобным да таго, што людзі называюць ахвотай паесьці. Я быў самотным сябрам спрытных павукоў, якія часам вызвалялі мяне ад пакутлівага гудзеньня і крывавых укусаў спадарожнікаў майго бяссоньня. Я няблага вывучыў адзіноту і маўчаньне космасу. Мне прыгадваецца каморка ня большая за даўжыню працягнутых у бакі рук. Мне таксама знаёмы смурод бітком набітай камэры і безупынны гармідар у ёй. Месяцы бясконцай цемры, месяцы вечнага сьвятла.»
Альбо вось гэты фотарэпартаж пра іншага праваабаронцу, які выйшаў з кастраўскай турмы інвалідам.
У маскоўскіх абываталяў апошнім часам зрабілася модным адпачываць на Кубе — там у найноўшы час сапраўды з’явілася турыстычная інфраструктура, якая вабіць турыстаў з Еўропы і Расіі. Плюс экзотыка,
Хтосьці скажа, што едучы на Кубу людзі даюць грошы не гэтулькі рэжыму, колькі тамтэйшым людзям, якія жывуць у галечы. Гэта так, але у першую чаргу грошы пойдуць таму мільёну, які працуе ў службе дзяржаўнай бяспекі і іхным сваякам, а не дысідэнтам, якія гніюць у турме.
На Захадзе людзі любяць разважаць пра сацыяльную адказнасць — ашчаджаць электраэнэргію і паперу ў прынтэры, каб зрабіць, так бы мовіць, свой унёсак у зберажэнне
Але ж ці не з’яўляецца лепшай формай сацыяльнай адказнасці не бязглуздыя акцыі кшталту «Дня зямлі», але ігнараванне Кубы як турыстычнай мэты? Іншай формай сацыяльнай адказнасці для сучасных заходнееўрапейцаў павінна быць нараджэнне больш дзяцей для свайго выміраючага кантынента. Але ж гэта далёка не так модна, як купляць энэргаашчаджальныя лямпачкі і выкарыстоўваць пластыкавыя пакеты па два разы.
***
Эканамічныя санкцыі з боку дзяржаваў рэдка прыводзяць да заяўленага выніка, мы бачым гэта па безрэзультатнасці заходніх санкцый супраць лукашэнкаўскай Беларусі. Мэта санкцый — хутчэй супакаенне ўласнага сумлення. Але паколькі
сумленне — рэч індывідуальная, а не агульнадзяржаўная, таму і санкцыі супраць Кубы, будучы рэччу патрэбнай, павінны быць індывідуальнымі і добраахвотнымі.
На гэтым фоне з’яўляецца пытанне пра тое, наколькі этычна інвестарам укладаць грошы ў Беларусь. Канечне, тут няма такога маштаба беззаконня, як на Кубе, але тым не меней тысячы беларусаў сядзяць у турме за надуманыя і дробныя эканамічныя парушэнні. Якая там частка насельніцтва Беларусі завязаная на спецслужбы?
Пакуль Беларусь не будзе дэмакратычнай краінай, у якой паважаюцца правы чалавека, інвестыцыі сюды будуць звязаныя сярод іншага і з пэўным сумніўным маральным выбарам. А гэта перш за ўсё азначае, што іх проста будзе не так шмат, як магло б быць.І не думайце, што для абсалютна любога заходняга бізнэса грошы так ужо зусім не пахнуць. Такі імператыў характэрны хіба што для маладога і дзікага капіталізма на постсавецкай прасторы ці ў Кітаю, але не для прадпрымальнікаў у развітых краінах, дзе людзі сочаць за сваёй рэпутацыяй.
Каментары