Шпацыры па беларускай Маскве: помнік Купалу на Кутузаўскім праспекце, гатэль «Масква»
Купала стаіць спіною да скверу і хмарачосаў, меланхалічна і супакоена глядзіць кудысь у далечыню, паверх шматпалоснага аўтамабільнага руху
У вельмі прыгожым месцы на захадзе Масквы, у скверы на Кутузаўскім праспекце, стаіць помнік беларускаму паэту Янку Купалу аўтарства скульптараў Лява і Сяргея Гумілеўскіх.
Помнік быў усталяваны ў 2005 годзе, але ўрачыста адкрыць яго беларускі афіцыёз разам з маскоўскімі ўладамі спадобіліся толькі двума гадамі пазней.
Ужо
задоўга да афіцыйнага адкрыцця помнік стаўся месцам збору маскоўскіх беларусаў, з’явілася традыцыя ўскладаць да яго кветкі на важныя для Беларусі даты —25 сакавіка, Дні салідарнасці і іншыя. На
У школе, якая месціцца побач з скверам, калісьці быў абсталяваная экспазіцыя ў гонар беларускага паэта.
Купала стаіць спіною да скверу і хмарачосаў, меланхалічна і супакоена глядзіць кудысь у далечыню, паверх шматпалоснага аўтамабільнага руху Кутузаўскага праспекта.
А ў самым цэнтры Масквы, на Манежнай плошчы непасярэдне побач з Крамлём, вось ужо некалькі гадоў не можа скончыцца аднаўленне гатэлю «Масква», у якім роўна 70 гадоў таму загінуў Янка Купала.
Гатэль быў цалкам разабраны ў 2004 годзе, а потым пабудаваны наноў у тым жа самым выглядзе.Сэнсу бурыць і наноў адбудоўваць дом, якому ледзьве споўнілася нейкіх 70 гадоў, не было, але затое, як кажуць недобразычліўцы, хтосьці змог дзякуючы гэтаму праекту скрасці 87 мільёнаў долараў. Вось так і жывем.
Ёсць у Маскве і касцёл, у якім, як кажуць, вянчаўся Купала — пра яго іншым разам.
Помнік Янку Купалу:
Каментары