Сёлета танныя персікі, а вось беларускіх лясных ягад зусім мала.
35 тысяч за бездакорныя ўзбецкія чарэшні і 25 тысяч за
Зусім мала чарніц, і таму да гандляроў, што аддавалі ягады па 35 тысяч за кг часам стаялі чэргі. Тыдзень таму чорныя, карысныя для зроку ягады можна было набыць за 23–25 тысяч. Мо пасля пахаладання прапанова зноў пабольшае.
Затое поўна клубніц. Цяпер гэта ўжо паўночнабеларускія, не такія салодкія, як берасцейскія. Цэны на іх вар’ююцца ад 20 да 30 тысяч за кіля.
Навалам цяпер і малдаўскіх персікаў: яны за 13–17 тысяч за кг. Масава прадаюцца херсонскія грунтовыя памідоры за 13–15 тысяч. Столькі самы просяць за раннюю, белую ўкраінскую папрыку. Кабачкі ж і гуркі зняцэніліся да 4–5 тысяч за кг. Шмат мясцовых малінаў, але яны не танныя. Масава прадаюцца маладыя бурачкі на халаднік, сёлетні часнык, цыбуля, травы.
Навінка сезона ў сырным аддзеле, Ракфорці, патаннеў да 110 тысяч.
Каментары