Грамадства1212

«Славянскі марш»: арганізатар пакараны штрафам

16 студзеня Ленінскі суд Магілёва пакараў арганізатара «Славянскага маршу» Дзмітрыя Дзенісенку на трыццаць базавых велічыняў — тры мільёны рублёў.

Дазволены ўладамі «Марш» адбыўся ў Магілёве 25 лістапада. У мітынгу на стадыёне на вуліцы Чалюскінцаў удзельнічала каля пяцідзесяці чалавек. Акрамя міліцыі арганізатар мерапрыемства аплаціў паслугі медыкам і камунальнікам.

Суддзя Таццяна Рубіс прызнала прыхільніка ідэі славянскага адзінства вінаватым у парушэнні закону «Аб масавых мерапрыемствах». Падчас «Маршу» яго ўдзельнікі хавалі твары маскамі, што забараняецца законам.

Як стала вядома на судзе, парушэнне закона «Аб масавых мерапрыемствах» міліцыянты выявілі падчас прагляду відэаматэрыялаў.

Дзенісенка сваёй віны не прызнаў. Ён таксама звінаваціў суддзю ў неаб’ектыўным разглядзе справы:

«Рашэнне суддзі я лічу палітычна замоўленым. Я зьвязваю яго з агульнай сітуацыяй у Беларусі па прысячэнні любой грамадска-палітычнай актыўнасці».

Каментары12

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →