88-гадовы бацька палітвязня Мікалая Статкевіча сп. Віктар8 верасня атрымаў ананімны ліст з пагрозамі, паведаміла жонка палітыка Марына Адамовіч.
«Ён сёння ў паштовай скрыні знайшоў ліст з пагрозамі бяспецы жыцця яму, Міколу і майму. У прыватнасці напісалі, што калі Мікола выйдзе з турмы, яго заб'юць», — сказала Адамовіч.
Яна паведаміла, што ў аўторак пракансультуецца з адвакатам і, хутчэй за ўсё, паедзе да свёкра ў Баранавічы, дзе ён жыве адзін, каб напісаць заяву ў міліцыю.
«Я не сумняваюся ў адказе, які мы атрымаем з міліцыі, але лічу, што такія жахлівыя рэчы проста так пакідаць нельга», — заявіла жонка палітвязня.
Глядзі таксама Бацька Статкевіча: Дык кагэбіст працягвае руку і кажа: «Віншую»
Каментары