Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Косінец выказаўся наконт гучных затрыманняў, якія абмяркоўваліся на апошняй прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі. Косінец адзначыў, што затрымання грамадзян каля французскай амбасады падчас акцыі салідарнасці з Charlie Hebdo не было, а цяпер няма і ніякіх судовых пазоваў, перадае тэлеканал СТВ.
Наконт затрымання ўдзельнікаў праўкраінскай акцыі Косінец заявіў, што там гучалі заклікі да вулічных пратэстаў: «Сталі гучаць лёзунгі: пойдзем на плошчу, давайце беларускі майдан… Пра які майдан можа ісці гаворка? Сёння ва ўсім свеце гэта трансфармуецца як заклік да нейкіх узброеных дзеянняў, сутыкненняў. У нас ніякіх майданаў не будзе», — даказвае Косінец.
Нагадаем, што 22 студзеня каля помніка Тарасу Шаўчэнку былі затрыманыя каля 10 чалавек, што правялі акцыю памяці Міхала Жызнеўскага.
Каментары