28 (48). Усевалад Янчэўскі
Памочнік прэзідэнта, начальнік Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта.
Аднойчы Міхаіла Мясніковіча папрасілі назваць імёны чыноўнікаў, якія пераўзыходзяць сярэдні ўзровень. Першым прэм’ер-міністр назваў Усевалада Янчэўскага. «Чалавек, які ўмее генераваць ідэі і можа ўзначаліць той ці іншы напрамак работы». І Мясніковіч не адзіны, хто адзначае эрудыцыю Янчэўскага.
Сёння галоўны ідэолаг краіны таксама «сматрашчы» за ўсім Белнэтам. Але вось не пакідае ўражанне, што былы лідар БРСМ і галоўны рэдактар часопіса «Планета» ўжо крыху заседзеўся на пасадзе памочніка прэзідэнта, якая не дазваляе прадэманстраваць сябе ва ўсёй красе. Час адкрываць новыя далягляды?
Цытата
«У інтэрнэце павінна прысутнічаць наша ідэалогія, і прысутнічаць эфектыўна».
Студзень 2010.
Аб’ектыўка
Нар. у 1976 у Барысаве. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ (1988). Быў актыўным сябрам перадвыбарчага штаба Станіслава Шушкевіча падчас выбараў у Вярхоўны Савет ХІІІ склікання. У сярэдзіне 1990-х узначаліў пралукашэнкаўскую арганізацыю моладзі «Прамое дзеянне», якая перарасла ў Беларускі патрыятычны саюз моладзі, які потым зліўся з Беларускім саюзам моладзі ў БРСМ. Быў дэпутатам палаты прадстаўнікоў (1996—2000). Адзін з наймаладзейшых чыноўнікаў найвышэйшага эшалона.
* * *
Каментары