Яму было 85 гадоў.
Яўген Прымакоў нарадзіўся ў 1929 у Кіеве. Працаваў разведчыкам на Блізкім Усходзе пад прыкрыццём пасады журналіста. Быў дырэктарам Службы знешняй разведкі Расіі ў 1991—1996 гг., міністрам замежных спраў, у 1998-1999 — прэм'ер Расіі.
Яўген Прымакоў: ліберал, кансерватар і прагматык
Па словах людзей, якія ведалі яго, Яўген Прымакоў адносіўся да рэдкай чалавечай пароды: заўсёды знаходзячыся ва ўладзе або побач з ёй, ён да ўлады асабліва не імкнуўся, і ўжо ва ўсякім выпадку, дзеля яе быў гатовы далёка не на ўсе.
Сам Прымакоў казаў, што лічыў пасаду міністра замежных спраў годным вянцом кар'еры і не хацеў для сябе нічога іншага.
Аднак пасля жнівеньскага дэфолту ў 1998 годзе ўсе фракцыі Дзярждумы літаральна на руках ўнеслі яго ў прэм'ерскае крэсла як адзінага чалавека, здольнага знайсці грамадскі кампраміс і выратаваць краіну.
Калі Прымакоў заключыў альянс яшчэ і з Юрыем Лужковым, Мінтымерам Шайміевым і іншымі ўплывовымі рэгіянальнымі лідарамі, яго сталі разглядаць як адзіна магчымага пераемніка Барыса Ельцына. Каму ж яшчэ?
Верагодна, Прымакоў не адмовіўся б стаць прэзідэнтам, калі б яго «саборна папрасілі на царства».
Але, сутыкнуўшыся з процідзеяннем, адышоў у бок без бою, не пажадаўшы ўдзельнічаць у бруднай і жорсткай перадвыбарнай кампаніі і абмяркоўваць з незычліва настроенымі людзьмі стан свайго тазасцегнавага сустава.
Многія эксперты бачаць недахоп расійскай палітычнай сістэмы ў адсутнасці моцнага цэнтра. Прымакоў лічыўся ў СССР лібералам, а ў 1990-х гадах кансерватарам, але, па сутнасці, на ўсіх этапах заставаўся цэнтрыстам і прагматыкам.
Каментары