Заслаўе - Новае Поле - Ракаў - Хмелеўка - Вязынка.
9 ліпеня адбудзецца аўтарская вандроўка разам са Спеўным сходам, прысвечаная Купаллю.
Экскурсавод - выбітны гісторык, кандыдат гістарычных навук, аўтар кніг «Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг.» і «Мяжа каля Заслаўя 1921-1941 гг.» Ігар Мельнікаў.
Спачатку мы праедзем экскурсіяй па былых памежных землях, што ў 1921-1939 гг. раздзялялі савецкую і польскую частку Беларусі.
Першы пункт - Заслаўе, дзе мы ўбачым касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі і кальвінскі збор пачатку XVII ст. Далей завітаем у Новае Поле, дзе пачуем гісторыю князёў Друцкіх-Любецкіх і убачым іх палац.
Пасля заедзем у Ракаў - знакамітае мястэчка, якое апісаў у сваёй кнізе «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» Сяргей Пясецкі.
У Ракаве знаходзіцца касцёл Маці Божай Ружанцовай, невялікая капліца св. Ганны і Спаса-Праабражэнская царква. У апошнім пункце экскурсіі мы пабываем у Хмелеўцы, дзе засталіся аскепкі Мінскага умацаванага раёна, збудаванага перад вайной.
Пасля экскурсіі мы адпраўляемся ў Вязынку - на радзіму вялікага беларускага паэта Янкі Купалы
Тут мы паўдзельнічаем у «Кветкавым этна-фестывалі», у рамках якога адбудзецца канцэрт беларускіх этна-гуртоў (Guda, Варган, Маркаўчанка), майстар-класы, конкурс купальскіх вянкоў і букетаў, спуск на ваду самага вялікага купальскага вянка.
І, канешне, сваё музычнае мерапрыемства правядзе Спеўны сход!
Адзначым Купалле разам!
Дата: 9 ліпеня.
Маршрут: Заслаўе - Новае Поле - Ракаў - Хмелеўка - Вязынка.
Цана: 35 (350 000) рублёў (пастаянным кліентам Інтэркомтур, удзельнікам Спеўнага сходу, пенсіянерам і дзецям да 12 год зніжка 5 (50 000)!).
Каляндар вандровак па Беларусі
Падрабязнасці і запіс па тэлефонах (17)2223321, (29)6506102, (29)7652545 (Дзяніс).
ТАА «БелЮніІнтэрКам» УНП 190522713
Каментары