Акуніцеся ў непаўторную атмасферу Славянскага базару! Маршрут: Мінск—Віцебск—Астроўна—Мінск.
Віцебск — адзін з самых старажытных культурных і гістарычных цэнтраў краіны, дзе захаваліся багатыя народныя традыцыі, шмат помнікаў архітэктуры і выдатная еўрапейская прыродная зона, практычна не кранутая чалавечай дзейнасцю. Экскурсія не толькі пазнаёміць з больш чым тысячагадовай гісторыяй горада, але і дазволіць акунуцца ў дзівосную атмасферу Славянскага базару!
У ходзе экскурсіі Вы наведаеце адноўленую стылізаваную сярэднявечную вежу «Духаўскі круглік», дзе размешчаны музей гісторыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Арт-цэнтр Марка Шагала, дзе прадстаўлена шырокая выстава яго работ.
Падчас экскурсіі па Віцебску Вы пабываеце ў гістарычнай частцы горада з захаванай і адноўленай забудовай ХVIII-XIX ст., убачыце адноўленую Дабравешчанскую царкву XII ст., сімвал вольнага горада — ратушу з гадзіннікам і Свята-Уваскрасенскую царкву — адзін з найпрыгажэйшых помнікаў праваслаўнага дойлідства, а таксама велічны Свята-Успенскі сабор. Гэтак жа Вы ўбачыце губернатарскі палац і шмат іншага.
Не абмінём увагай і «Горад майстроў», дзе Вы зможаце набыць сабе сувеніры на памяць!
А на зваротным шляху наведаем вёску Астроўна, знакамітую, перш за ўсё, тым, што тут у 1557 годзе нарадзіўся выбітны палітычны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, аўтар бліскучага помніка прававой думкі, Статута 1588 года — Леў Сапега. Тут жа размешчаны Свята-Траецкі касцёл-царква — помнік архітэктуры XVI - XVII стагоддзяў.
Кошт вандроўкі: 45 (450 000) руб.
Анлайн-браніраванне тут.
Падрябязнасці і запіс па тэлефонах: (17) 2223321, (29) 6506102, (29) 7652545 (Лідзія).
ТАА «БелЮніІнтэрКам» УНП 190522713
Каментары