8 кастрычніка — беларускамоўная вандроўка «Архітэктурныя каштоўнасці Заходняй Беларусі»
Маршрут: Сынкавічы — Слонім — Ружаны — Косава.
Мы завітаем у адну з найпрыгажэйшых цэркваў краіны, шэдэўр абарончага дойлідства сынкавіцкую царкву Святога Міхаіла,
праедзем старажытнымі вуліцамі Слоніма, убачым былую веліч ружанскага палацу Сапег,
пазнаёмімся с мясцінамі, дзе нарадзіўся і быў выхаваны змагар за волю трох народаў Тадэвуш Касцюшка,
наведаем Косаўскі палац Пуслоўскіх, што паўстае з нябыту апошніх дзесяцігоддзяў і зноў набывае былое хараство.
Дата вандроўкі: 8 кастрычніка (субота)
Маршрут: Мінск - Сынкавічы - Слонім - Ружаны - Косава - Мінск
Цана: 40 рублёў. Пастаянным кліентам, пенсіянерам, студэнтам і дзецям да 12 год — зніжка 5 рублёў!
Запіс і падрабязнасці па тэлефонах: (29)7652545, (29)6506102, (17)2223321 (Дзяніс).
ТАА «БелЮніІнтэрКам» УНП 19052271
Каментары