«Таёта Цэнтр Мінск» прэзентуе новае пакаленне сусветнага бестселера — Toyota Corolla. Гэты седан увасабляе ідэал сучаснага гарадскога аўтамабіля: стылёвы дызайн, прасторны і камфартабельны салон, перадавыя тэхналогіі, адаптацыя да складаных умоваў эксплуатацыі, паўнавартасная 3-гадовая гарантыя, нізкія эксплуатацыйныя выдаткі, легендарная японская надзейнасць, прывабны кошт і высокі рэшткавы кошт. Далей — толькі факты!
Выгада сёння і ў будучыні
Новая Toyota Corolla ўжо прадстаўлена ў аўтацэнтры «Таёта Цэнтр Мінск» і даступная для тэст-драйву. Прайс-ліст на новую мадэль пачынаецца ад 29 419 BYN (294,19 млн руб.). Як і любую мадэль Toyota, прадстаўленую ў Беларусі, новую Corolla можна набыць у лізінг на вельмі выгадных умовах: мінімальны памер авансавага плацяжу — 20% ад цаны набытага аўтамабіля, растэрміноўка да 5 гадоў. Акрамя таго, да канца кастрычніка 2016 года «Таёта Цэнтр Мінск» дарыць зніжку на любую камплектацыю Toyota Corolla ў памеры 2 475 BYN (24,75 млн руб.).
Прывабныя ўмовы набыцця новага аўтамабіля — толькі палова справы. Не менш важна, каб аўтамабіль «трымаў цану» да таго моманту, калі прыйдзе час зноў змяняць яго на новы. У гэтым сэнсе аўтамабілі Toyota — адны з самых выгадных! Расійскае аналітычнае агенцтва «Автостат» вывучыла цэны на дзясяткі тысяч аўтамабіляў 50 брэндаў, рэалізаваных у Расіі ад 2012 да 2015 года, і высветліла: адразу 6 мадэляў Toyota ўвайшлі ў ТОП-3 рэйтынгу аўтамабіляў з самым высокім рэшткавым коштам. Прычым тры з іх — Camry, Hilux і Land Cruiser Prado — занялі першыя радкі ў сваіх сегментах з вялікім адрывам ад найбліжэйшых канкурэнтаў, а Corolla стала адным з лідараў у сваім класе, захаваўшы па заканчэнні трох гадоў 79% ад сваёй першапачатковай цаны.
Сусветны бестселер
Toyota Corolla — не толькі самая папулярная мадэль японскага вытворцы, але і самы прадаваны аўтамабіль у свеце! На сённяшні дзень глабальныя продажы Corolla пераадолелі фантастычную адзнаку ў 43 мільёны аўтамабіляў. Новая Toyota Corolla, якая выязджае на дарогі планеты ў год свайго 50-гадовага юбілею, прапануе пакупнікам значна больш, чым прынята чакаць ад мадэляў сярэдняга класа.
Стылёвы дызайн
Новая Toyota Corolla мае яркую запамінальную знешнасць. Агрэсіўны дызайн рашоткі радыятара ідэальна спалучаецца з рэльефным сілуэтам класічнага седана. Звярніце ўвагу: новая Toyota Corolla — адзіная мадэль у сваім класе, абсталяваная цалкам святлодыёднай оптыкай. З выкарыстаннем прагрэсіўных LED-тэхналогій зробленыя не толькі дзённыя хадавыя агні і заднія ліхтары, але і фары блізкага і далёкага святла! Раней такое спалучэнне было даступна толькі для раскошных мадэляў прэміум-сегмента.
Прасторны і камфартабельны салон
Новая Corolla заслужана лічыцца адным з самых ёмістых седанаў у сваім класе. Да прыкладу, адлегласць паміж пярэднімі і заднімі сядзеннямі складае 959 мм, а абсалютна роўная падлога ў задняй частцы салона дазваляе з камфортам размясціць трох дарослых пасажыраў. І не будзем забываць пра практычны багажнік аб'ёмам у 452 літры са зручнымі гаплікамі для торбаў.
Раскоша і цішыня
Дастаткова аднаго погляду, каб ацаніць высокую якасць аздаблення інтэр'еру новай Toyota Corolla. Прыемныя навобмацак матэрыялы ідэальна спалучаюцца з вытанчанымі акцэнтамі: глянцавай акантоўкай мультымедыйнай сістэмы, серабрыстымі элементамі пад «матавы хром» і эфектнай фонавай падсветкай салона. Новая Corolla атрымала цалкам мадэрнізаваную панэль прыбораў з 4,2-цалевым каляровым дысплеем, эрганамічнае рулявое кола і новы стылёвы блок клімат-кантролю. А яшчэ Corolla стала заўважна цішэйшай на хадзе — дзякуючы дадатковай шумаізаляцыі маторнага адсека і колавых арак!
Адаптацыя да складаных умоваў эксплуатацыі
Новая Toyota Corolla максімальна адаптаваная да мясцовых рэалій. Дарожны прасвет складае значныя 150 мм. Акрамя таго, інжынеры Toyota мадэрнізавалі шасі (новыя спружыны і амартызатары, больш жорсткія сайлентблокі, новая наладка электраўзмацняльніка) — так што зараз Corolla дорыць яшчэ больш камфорту на разбітых дарогах і яшчэ больш задавальнення ад дынамічнага кіравання. Акрамя таго, новая Toyota Corolla гатовая да самых суровых маразоў: новы «зімовы пакет» уключае ў сябе падагрэў руля, люстэркаў задняга віду, пярэдніх сядзенняў і лабавога шкла.
Дынаміка і эканамічнасць
Рухавікі новай Toyota Corolla добра вядомыя сваёй надзейнасцю і непераборлівасцю. Бензінавыя атмасферныя рухавікі 1,33 (99 к.с.) і 1,6 (122 к.с.) з сістэмай Dual VVT-і стандартна кампануюцца з сучаснай 6-ступеневай «механікай». Новая Toyota Corolla 1,33 разганяецца з 0 да 100 км/г за 12.6 секунды, развівае180 км/г і расходуе ў гарадскім цыкле усяго 7,2 літра паліва на 100 км. Зрэшты, беларускія аўтааматары аддаюць перавагу больш магутнаму 1,6-літроваму агрэгату: разгон з месца да 100 км/г усяго за 10,5 секунды і максімальныя 195 км/г. Для рухавіка 1,6 даступная і надзейная аўтаматычная трансмісія Multidrive S. У спісе яе станоўчых якасцяў: шырокі дыяпазон перадаткавых адносін, плыўная і хуткая праца і выдатная эканамічнасць. Corolla з варыятарам расходуе ўсяго 8,2 літра на 100 км у гарадскім цыкле — менш, чым такая ж версія на «механіцы»!
Багатае абсталяванне
У базавую камплектацыю Toyota Corolla ўваходзяць кандыцыянер, абаграванне пярэдніх сядзенняў, бакавыя люстэркі з электрапрывадам і абаграваннем, пярэднія электрашклопад'ёмнікі, мультыфункцыянальнае рулявое кола, франтальныя падушкі бяспекі, антыблакіровачная сістэма тармазоў (ABS) з сістэмай размеркавання тармазнога высілка (EBD), узмацняльнік экстранага тармажэння (BAC), а таксама пярэднія сядзенні, выкананыя па тэхналогіі WIL, якая зніжае верагоднасць траўмы шыі пры сутыкненні.
У залежнасці ад абранай версіі новая Toyota Corolla будзе дадаткова абсталяваная літымі дыскамі, двухзонавым клімат-кантролем, аўдыёсістэмай CD/MP3/WMA з USB і AUX-раз'ёмамі і падтрымкай Bluetooth, шасцю падушкамі бяспекі, сістэмай курсавой устойлівасці (VSC) і дапамогі пры ўздыме па схіле (HAC), пярэднімі і заднімі датчыкамі паркоўкі ў спалучэнні з камерай задняга віду, датчыкамі дажджу і святла, сістэмай безключавога доступу і запуску рухавіка кнопкай і раскошнай мультымедыйнай сістэмай Toyota Touch® 2 з 7-цалевым каляровым сэнсарным дысплеем.
Выберыце сваю новую Toyota Corolla ўжо сёння ў аўтацэнтры «Таёта Цэнтр Мінск»!
ТАА «ПраймВэбГрупп» УНП 192148761
Каментары