Грамадства111111

Школам забаранілі адзначаць Дзень святога Валянціна

Непажаданым абвешчаны таксама Хэлоўін.

Дзень святога Валянціна за апошнія дзесяцігоддзі моцна прыжыўся ў Беларусі.

Чытач даслаў у Рэдакцыю «Нашай Нівы» дакумент за подпісам Дзмітрыя Хомы — начальніка ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама. 

Дакумент «Аб святах» адрасаваны кіраўнікам устаноў адукацыі вобласці — ён забараняе святкаванне Хэлоўіна і Дня Закаханых у школах і вучэльнях. 

Чыноўнік аблвыканкама выказвае «заклапочанасць умацаваннем у свядомасці навучэнцаў дэструктыўных падмуркаў сучаснай масавай культуры». 

«З'яўляючыся прадуктам сучаснай масавай культуры Захаду, гэтыя гэтак званыя «святы» не адносяцца ні да рэлігійных святаў якойсьці з канфесій, зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ні да свецкіх святаў нашай дзяржавы. [Яны] носяць дэструктыўны характар, падрываюць падмуркі маралі, сям'і і нацыянальных традыцый беларускага народа», — гаворыцца ў лісце. 

Сучасная моладзь, сцвярджае аддзел адукацыі Віцебскага аблвыканкама, «разнявольвае жывёльныя інстынкты», адзначаючы Хэлоўін. 

Дапамагаюць ёй у гэтым, сцвярджаецца, «цёмныя» задавальненні ў начных клубах: алкаголь, тытунь і наркотыкі.

Калі Хэлоўін крытыкуюць і царкоўныя іерархі, а таксама палітыкі-кансерватары, то Дзень Закаханых раней пад крытыку не трапляў.

Праўда, каталіцкія святары заклікалі не камерцыялізаваць яго, а Расійская праваслаўная царква ў піку яму спрабуе прышчапіць культ святых Пятра і Фяўронні, але ў Беларусі ён мала распаўсюджаны.

Сваю антыпатыю да Дня Закаханых чыноўнікі тлумачаць блытана. 

«Дадзенае свята адзначаецца так шырока, што многія ўстановыя адукацыі аказаліся ўцягнутыя ў гіганцкую масавую індустрыю інфармацыйна-ідэалагічнага і эканамічнага характару (набыццё навучэнцамі паштовак)», — так тлумачыцца ў загадзе. 

Чыноўнікі зачапіліся за тое, што Дзень святога Валянціна ўзнік у Старажытным Рыме ў перыяд яго «маральнай і палітычнай дэградацыі». 

Сыходзячы з пералічаных довадаў, установам адукацыі настойліва рэкамендуюць адрачыся святкавання гэтых дзён і прыняць іх з выхаваўчых планаў. 

Няўжо Дзень Закаханых настолькі вялікая праблема для адукацыі, каб рассылаць адмысловыя загады?

«Наша Ніва» спытала пра гэта самога Дзмітрыя Хому, але той быў заняты і даручыў адказаць на пытанні свайму намесніку — Валерыю Кунашко, начальніку аддзела выхавання. 

«Вы на мове размаўляеце, мяркуючы па ўсім, хрысціянінам з'яўляецеся, ну навошта вам гэтыя святы чужыя? — сходу адказаў Кунашко. — Гэта не нашыя, не нацыянальныя святы, тым больш у вас, размаўляючы па-беларуску… Вы павінны наадварот — падтрымліваць…»

«Гэтае свята [Хэлоўін] не было ніколі, не святкавалася. Апошнім часам яго ўнеслі ў моладзевы асяродак — у начных клубах… Я думаю што і следства, якае вядзецца па гэтым выпадку з бензапілой у гандлёвым цэнтры ў Мінску… Ён таксама хацеў і ў МІТСО пранесці, і гэтак далей… Разумееце, вера ў злых духаў, што ўсе яны прапагандуюць, гэта шкодна для маладых псіхічна не загартаваных маладых людзей. Для іх гэта не ёсць добра», — працягнуў чыноўнік. 

Чыноўнікі спадзяюцца перамагчы глабалізацыю сваімі ўказамі? — спыталіся мы. 

«Хай адзначаюць нашыя Калядкі, Саракі.

І вам, беларускамоўнаму, і газеце, як нікому трэба прапагандаваць нашыя нацыянальныя святы. А не чужыя нам, прынесеныя звонку. Я скончыў гістфак БДУ, прыехаў і першы раз пачуў, што такое Дзень Святога Валянціна — цэлая індустрыя, паштовачкі гэтыя трэба купляць…».

Скончыў свой адказ чыноўнік тым, што «ўсе беларускамоўныя мусяць падпісацца пад гэтым лістом», бо «нават на калегіі Мінадукацыі гаварылася, што гэта абсалютна чужыя нам святы».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

А што вы думаеце пра гэта? Выказвайцеся ў каментах і галасуйце ў апытанцы.

Чытайце таксама: Дзень святога Валянціна: светлая духоўная легенда вырасла з паганскага гульбішча луперкалій

Севярынец прапануе гнаць Хэлоўін з Беларусі паганым венікам

Апытанка

Апытанка

Каментары111

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова. $4 тысячы на месяц — і можна засяляцца ФОТЫ

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова. $4 тысячы на месяц — і можна засяляцца ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Алігарх Гуцэрыеў расказаў, як расчараваўся ў Захадзе: Пасля 2022 года я нібыта зняў шоры з сябе12

Кабелі ў Балтыйскім моры пашкодзіў кітайскі сухагруз, які перавозіў расійскія ўгнаенні7

Раскошны круізны лайнер зламаўся па дарозе ў Антарктыду. Расіяне і кітайцы на борце абвясцілі галадоўку4

Міністр эканомікі Расіі абвінаваціў спекулянтаў у крушэнні курсу расійскага рубля2

Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле

У 85% пачаліся праблемы з менструацыяй, сродкі гігіены не выдавалі ў якасці пакарання. Праваабаронцы расказалі пра здароўе жанчын за кратамі4

На філфаку БДУ хочуць адкрыць спецыяльнасць «пісьменнік»4

Выкрытыя ў Брытаніі шпіёны збіраліся вывезці ў Расію журналіста Хрыста Грозева, які дапамагаў Навальнаму

Акцёр і рэжысёр Ігар Забара: А яшчэ ў нас ёсць казёл. Яго завуць «Шайгу»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова. $4 тысячы на месяц — і можна засяляцца ФОТЫ

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова. $4 тысячы на месяц — і можна засяляцца ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →