Грамадства6565

Затрыманы «бацюшка са свастыкай» Канстанцін Бурыкін

Як стала вядома «Нашай Ніве», некалькі дзён таму быў затрыманы праваслаўны святар з Гатава Канстанцін Бурыкін.

Затрыманне, па непацверджанай інфармацыі, адбылося ў пятніцу, па ягоным прылёце з ЗША, дзе ён знаходзіўся па лініі Федэрацыі паўэрліфтынгу. Затрымлівала яго, імаверна, ГУБАЗіК Міністэрства ўнутраных спраў.

Бурыкін быў вядомы з часоў сваёй актыўнасці ў неанацысцкай арганізацыі «Рускае нацыянальнае адзінства», або РНЕ.

У 2014 годзе стаўся скандал, калі раскрылася, што ў святара з тых часоў на плячы застаецца свастыка. Тады Бурыкін у інтэрв'ю СМІ адрокся сваіх былых захапленняў.

Пры гэтым ён захоўваў кантакты з прарасійскай арганізацыяй «Румол», на базе ягонага прыходу гэтая суполка праводзіла спаборніцтвы.

Святар Бурыкін са сваімі паплечнікамі з РНЕ.

Бурыкін родам з Омска, але ягоныя сястра і бацькі таксама жывуць у Мінску.

Грамадзянства беларускага Бурыкін не меў. Што цікава, не меў ён і духоўнай адукацыі, а святарскі сан атрымаў разам з абяцаннем збудаваць храм у Гатаве — рабочым прыгарадзе Мінска.

Акрамя святарскай дзейнасці, ён быў першым намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі паўэрліфтынгу, якой кіраваў Генадзь Калеснік, старшыня БФСТ «Дынама». Па нашай інфармацыі, усімі фінансавымі справамі федэрацыі займаўся Бурыкін, роля Калесніка там была сімвалічная. Праз федэрацыю Бурыкіну ўдавалася наладжваць сувязі са структурамі МУС. 

Канстанцін Бурыкін кіраваў Федэрацыяй паўэрліфтынгу.

У храме, настаяцелем якога працуе Бурыкін, «Нашай Ніве» сказалі, што ўжо некалькі дзён святара не бачылі.

«Пра міліцыю нічога не чуў. Але Бурыкін, здаецца, кудысьці з’ехаў — ці то за мяжу, ці то яшчэ куды», — паведаміў нам адзін з ахоўнікаў царквы.

Асабісты нумар Бурыкіна недаступны. Укантакт ён апошні раз заходзіў у пятніцу.

Былая цешча Бурыкіна, Таісія, пра затрыманне свайго былога зяця чула ад унучкі Аляксандры, дачкі Бурыкіна. Але падрабязнасцей, кажа, не ведае. «Напэўна, не хочуць мяне засмучаць», — мяркуе Таісія.

Асабістая гісторыя ў Бурыкіна незвычайная. Ягоная першая жонка памерла 9 гадоў таму, пакінуўшы чацвёра дзяцей.

Пасля гэтага Бурыкін ажаніўся з сядзелкай — дзяўчынай, якая дапамагала глядзець жонку ў часе яе хваробы.

«Наша Ніва» знайшла былога прыёмнага сына Бурыкіна. Як аказалася, у яго быў вялікі канфлікт з бацькам. Ён сцвярджае, што бацька яго выгнаў. (Больш інфармацыі чытайце на NN.BY пазней.)

Цікава, што беларускім РНЕ доўгі час кіраваў Андрэй Саковіч — стрыечны брат Бурыкіна і хросны бацька таго сына Бурыкіна, якога ён пасля адрокся.

Таксама цікава, што блізкі сваяк першай жонкі Бурыкіна служыць на высокай пасадзе ў брыгадзе спецназа 3214.

У Беларускай праваслаўнай царкве факт затрымання святара пацвердзілі.

«Але каментаваць нічога пакуль не магу, — паведаміў «Нашай Ніве» протаіерэй Сяргей Лепін, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ. — Не ведаем пакуль ані за што яго затрымалі, ані калі дакладна. Здаецца, ці то дзень таму, ці то два. Калі атрымаем нейкую інфармацыю ад следчых, тады і пракаментуем падрабязней».

Святар Бурыкін і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.

Сілавыя структуры пакуль не адказалі, за што быў затрыманы Бурыкін. Таму мы не будзем публікаваць тое, што нам вядома з неафіцыйных крыніц. Можна толькі сказаць, што падазрэнні сур'ёзныя. Сярод іх знаёмыя са справай называюць захоўванне зброі. 

Больш пра справу Бурыкіна чытайце на NN.BY пазней.

Каментары65

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі24

Падчас пажару ў віцебскім ГЦ пацярпелі 15 чалавек, з іх 2 работнікі МНС2

Сала па 35 рублёў, шмат садавіны і навагодніх тавараў. Якія цэны на Камароўцы перад святамі?1

Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры ліквідавалі, спатрэбілася чатыры з паловай гадзіны1

У Расіі заблакавалі Viber13

«Рускіх і ўкраінцаў можна параўноўваць з ханьцамі». Мядзведзеў тлумачыць кітайцам прычыны вайны ва Украіне на блізкіх ім прыкладах11

«Некаторыя віцябляне паводзілі сябе вельмі годна». Сведкі пажару ў гандлёвым цэнтры падзяліліся ўражаннямі1

У першым трэйлеры да новай часткі «Ведзьмара» паказалі дзяўчыну ў строі з беларускім арнаментам9

Польшча падчас старшынства ў ЕС будзе дамагацца ўзмацнення санкцый адносна Беларусі і Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →