Маршрут: Мураванка — Васілішкі — Старыя Васілішкі — Шчучын — Жалудок. З абедам у Шчучыне!
Квіток каштуе 42 рублі.
Анлайн-браніраванне тут.
Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з выбітнымі славутасцямі Шчучынскага раёна.
Спачатку мы заедзем у Мураванку, дзе наведаем знакамітую Маламажэйкаўскую царкву Раства Багародзіцы.
Далей завітаем у вёскі-блізняткі — Васілішкі і Старыя Васілішкі. Тут мы даследуем два касцёлы, неагатычны і барочны, а таксама пабачым дом, дзе правёў сваё дзяцінства сусветна вядомы польскі музыка Чэслаў Нэмен.
Пасля двух Васілішак наш аўтобус возьме кірунак на сталіцу рэгіёна — Шчучын.
У Шчучыне нас чакаюць палац Друцкіх-Любецкіх, касцёл св. Тэрэзы, царква св. Міхаіла Арханёла, і, што немалаважна, смачны абед.
Апошні прыпынак адбудзецца ў мястэчку Жалудок, дзе знаходзіцца сапраўдны архітэктурны прыгажун — палац Чацвярцінскіх.
Пасля знаёмства з сядзібным комплексам едзем дадому ў Мінск.
Цікаўцеся роднай гісторыяй і далучайцеся да экскурсій кампаніі Інтэркомтур!
Падрабязнасці і запіс па тэлефонах: (17) 2223321, (29) 6506102, (29) 7652545 (Дзяніс).
ТАА «БелЮніІнтэрКам» УНП 19052271
Каментары