Падарожжа да дня нараджэння Адама Міцкевіча: Мінск - Завоссе - Карчова - Навагрудак - Мінск.
Першы пункт нашай вандроўкі — музей-сядзіба Адама Міцкевіча «Завоссе».
Тут ён нарадзіўся ў калядную ноч. У гэтым доме прайшло яго дзяцінства, тут падлеткам, з братамі, праводзіў кожны год летнія вакацыі, сюды ляцеў закаханы студэнт, а потым настаўнік з Коўна, каб быць бліжэй да любімай дзяўчыны Марылі Верашчакі з Туганавіч, што недалека ад Завосся.
У вёсцы Карчова падыйдзем да Каменя філарэтаў, а таксама прагуляемся па парку колішняга маёнтка Верашчакаў Туганавічы.
Дрэвы туганавіцкага парку памятаюць не толькі філамацкія гутаркі, але і палкія сустрэчы закаханых Адама Міцкевіча і Марылі Верашчакі.
Наступным пунктам стане Навагрудак, дзе пачаўся вялікі жыццёвы шлях Адама Міцкевіча.
Сюды разам з сям'ёй пераехаў паэт з хутара Завоссе. Дом-музей А. Міцкевіча ў Навагрудку пазнаёміць экскурсантаў з біяграфіяй паэта і побытам беларускай шляхты канца XVIII стагоддзя. У музеі экскурсанты пачуюць вершы паэта і музыку яго эпохі. З жыццём Адама Міцкевіча звязана таксама такая святыня Навагрудка, як Фарны касцёл. 12 лютага 1799 года ў гэтым храме хрысцілі знакамітага паэта.
Падчас экскурсіі запланавана наведванне Замкавай гары.
У гэтым маляўнічым месцы, з якім звязаны старажытныя легенды і паданні, паэт чэрпаў сваё натхненне. З Замкавай гары адкрываецца цудоўны від на наваколле. Побач з Замкавай гарой знаходзіцца Курган Бессмяротнасці Міцкевіча.
У горадзе штогод праводзяцца святы ў гонар Міцкевіча. Мясцовыя жыхары да гэтага часу вераць, што ў гэтыя дні душа паэта пакідае кракаўскі Вавель і накіроўваецца ў Наваградак, каб з Кургана Бессмяротнасці любавацца прасторамі роднага Навагрудскага краю і ўсёй беларускай зямлі.
Цана вандроўкі: 40 рублёў
Падрабязнасці і запіс па тэлефонах: (17) 222 33 21, (29) 765 25 45, (29) 650 61 02 (Лідзія).
ТАА «БелЮніІнтэрКам» УНП 19052271
Каментары