25 лютага — адкрыццё сезону вандровак: падарожжа па надзвычай цікавых мясцінах вакол Мінска
Станькава — Рубяжэвічы — Івянец — Ракаў.
Кампанія «Інтэркомтур» аб'яўляе сезон вандровак па Беларусі — 2017 адкрытым! Распачнем нашыя падарожжы ад незвычайна цікавых мясцін вакол Мінска.
Нас чакаюць: Станькава — Рубяжэвічы — Івянец — Ракаў. Едзем 25 лютага 2017 года!
Кошт падарожжа — 35 рублёў.
А пастаянным кліентам прыемны бонус — кошт складае ўсяго 30 рублёў!
У Станькаве мы наведаем тэрыторыю былой сядзібы Чапскіх, дзе да сёння захаваўся пейзажны парк, чароўная, па сваёй архітэктуры падобная на казачны замак бібліятэка-скарбец, альтанка-ратонда і іншыя цікавыя пабудовы.
У мястэчку Рубяжэвічы, што калісьці стаяла ля самай савецка-польскай мяжы, нас чакае неагатычны касцёл Св. Іосіфа і старадаўняя фітааптэка, што працуе ўжо 140 год.
Івянец славіцца прыгожымі помнікамі каталіцкай сакральнай архітэктуры розных стыляў — гэта барочны касцёл Св. Міхаіла Арханёла, які быў часткай кляштара францысканцаў і неагатычны касцёл Св. Аляксея на мясцовых каталіцкіх могілках.
Апошні прыпынак адбудзецца ў Ракаве — знакамітым мястэчку кантрабандыстаў, якое апісаў у сваёй кнізе «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» Сяргей Пясецкі. У Ракаве мы наведаем касцёл Маці Божай Ружанцовай, невялікую капліцу Св. Ганны і Спаса-Праабражэнскую царкву.
Вандруйце па Беларусі разам з «Інтэркомтурам»!
Каляндар экскурсій па Беларусі
Падрабязнасці і запіс па т.: (17) 2223321, (29) 6506102, (29) 7652545 (Дзяніс).
ТАА «БелЮніІнтэрКом» УНП 190522713
Каментары