Усяго патроху2727

Як змяніліся беларускія ўдзельнікі дзіцячага «Еўрабачання» ФОТЫ

Глядзім, як выглядалі беларусы, што выступалі на дзіцячым «Еўрабачанні», тады і цяпер, і распавядаем, чым яны займаюцца.

Вольга Сацюк (2003)

У 2003 годзе, калі ўпершыню праводзілі дзіцячае «Еўрабачанне», нашу краіну прадстаўляла 10-гадовая Вольга Сацюк з беларускамоўнай песняй «Танцуй». «Танцуй у начы, а я паспрабую табе дапамагчы», — спявала тады дзяўчынка:

Цяпер жа шмат хлопцаў хацелі б патанчыць з Вольгай:

Спявачка не закінула музычную кар’еру, яе можна лёгка знайсці на розных івэнтах, у клубах і барах. Вольга мае дыплом эстраднага вакаліста і выкладчыка і працуе па спецыяльнасці ў адной з музычных школ. У мінулым месяцы Вольга прэзентавала новую песню:

Ксенія Сітнік (2005)

Ксенія сваім «О-ао» скарыла і журы, і ўсіх, хто быў ля экранаў тэлевізараў. Яе песня «Мы разам» атрымала першае месца на конкурсе:

Цяпер жа дзяўчына скарае сэрцы прыхільнікаў сваім экстравагантным вобразам і глыбокай філасофіяй:

Ксенія вучыцца ў Англа-амерыканскім універсітэце ў Празе. Дзяўчына рэдка прыязджае ў Беларусь і плануе працягваць адукацыю ў сталіцы Чэхіі.

У музычнай кар’еры Ксенія пакуль зрабіла паўзу. Цяпер яна знайшла іншае хобі — піша прозу і вершы. Некаторыя мы публікавалі летась.

Андрэй Кунец (2006)

Хлопчык з Мазыра з песняй «Новы дзень» атрымаў срэбра, напэўна, дзякуючы свайму пазітыву і цікаваму вобразу. Самі паглядзіце:

А цяпер зірніце, як гэты руды кучаравы хлопчык пасталеў:

У 2010 годзе выйшаў дэбютны альбом «Новы дзень», які стаў працягам кар’еры юнага спевака. Таксама вядома, што ў 2014 годзе Андрэй удзельнічаў у тэлевізійным шоу «Акадэмія талентаў». Аднак ужо тры гады як ад срэбранага прызёра дзіцячага «Еўрабачання» нічога не чуваць. Відаць, паўза звязана з навучаннем у БДУКМ.

Аляксей Жыгалковіч (2007)

Праз два гады пасля перамогі Сітнік Беларусь зноў заняла першае месца! Аляксей выканаў песню «З сябрамі» з даволі прафесійнай падтанцоўкай. Хлопчык займаўся вакалам з пяці гадоў, а песню для «Еўрабачання» напісаў сам. Вы, напэўна, памятаеце яго яскравы вобраз:

Вось так Аляксей выглядае цяпер:

Цяпер хлопец вучыцца ў Акадэміі мастацтваў на спецыяльнасці «рэжысура тэлебачання», таму мы яшчэ можам пабачыць яго імя ў спісе выбітных рэжысёраў. Дарэчы, Аляксей ужо зняў кароткаметражны фільм і некалькі кліпаў.

Аліна Молаш (2008)

Аліна Молаш разам з Дар’яй Надзінай і Карынай Жуковіч выступілі на дзіцячым «Еўрабачанні» ў 2008 годзе з песняй «Сэрца Беларусі». На жаль, іх патрыятычная песня заняла толькі шостае месца ў фінале конкурсу. Самі ацаніце, ці справядлівае рашэнне:

Аліна потым другі раз узяла ўдзел у дзіцячым «Еўрабачанні», але ўжо ў якасці вядоўцы. Дзяўчына вельмі змянілася з тых часоў:

У 2012 годзе Аліна паступіла ў Каледж мастацтваў на спецыяльнасць «Мастацтва эстрады». Цяпер спявачка працягвае музычную кар’еру, а таксама займаецца арганізацыяй выступаў на розных мерапрыемствах.

Юрый Дземідовіч (2009)

Як не ўзгадаць нашага «Чароўнага трусіка»! Яго не ведае толькі той, хто ніколі не сачыў за «Еўрабачаннем»:

З таго часу «трусік» нерэальна падрос:

У 2010 годзе Юра выпусціў альбом «Хто б вы думалі?», куды ўвайшоў і яго хіт. Праўда, сам спявак заяўляе, што больш ніколі не будзе выконваць гэтую песню. Цяпер Юра жыве ў Маскве, бо вучыцца ў Маскоўскай кансерваторыі. Выглядае, мы яшчэ пачуем яго новыя хіты.

Даніла Казлоў (2010)

У 2010 годзе Мінск прыняў эстафету правядзення дзіцячага конкурсу. Тады Беларусь прадставіў Даніла Казлоў з песняй «Музыкі святло». На жаль, наш спявак атрымаў толькі 5-е месца, хоць песня была даволі моцная:

Даніла пераехаў з Жабінкі (Брэсцкая вобласць) у Брэст і працягвае займацца музыкай. 

Даніла паступова развівае свой YouTube канал і становіцца блогерам.

Каментары27

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»28

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, дзе цяпер працуе былы начальнік наваполацкай калоніі3

Дзе знаходзіцца самая дарагая гандлёвая вуліца ў свеце2

Лаўроў у Брэсце расказаў моладзі, што «ад Украіны застанецца нейкая частка»16

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім35

На Захадзе задумаліся аб перадачы Украіне ядзернай зброі8

Сталі вядомыя пяць новых прозвішчаў палітвязняў, што выйшлі на волю1

Гродзенцу далі чатыры гады за каментары, судзілі яго паказальна перад студэнтамі

Беларускі пашпарт назвалі найслабейшым у Еўропе4

Шольц: Ужыванне Расіяй новай гіпергукавай ракеты азначае, што трэба пазбягаць эскалацыі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»28

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →