Грамадства2929

Дзесяць крокаў, як у СМІ раскручвалі асобу Колі Лукашэнкі

Адной з самых гарачых тэмаў для абмеркавання на гэтых выходных была паездка Колі Лукашэнкі ў цягніку Адлер — Віцебск. «Без таты і мамы», як удакладніла прэс-сакратар кіраўніка краіны Наталля Эйсмант. Усё гэта ўпісваецца ў ранейшаю лінію па піяры малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі. З чаго пачыналася гэта гісторыя?

Нібыта выпадковыя першыя згадкі

Упершыню пра існаванне трэцяга сына ў Лукашэнкі публіка даведалася ў 2007 годзе. Падчас стасавання з журналістамі беларускі лідар нібыта мімаходзь заўважыў, што не рыхтуе свайго сына Віктара ў пераемнікі. «Буду рыхтаваць самага маленькага — унікальны расце чалавек», — нібыта ў жарт сказаў Лукашэнка.

Праз год у інтэрв’ю «Камсамольскай праўдзе» ён адзначыў, што мама Колі «працуе ўрачом». Гэта не сакрэт. Што тут хаваць? Гэта ж ад Госпада. Мне ён, канечне, нагрузкі дадае, што апроч мяне яго ніхто ні накарміць, ні апрануць не можа — толькі я».

Першыя з’яўленні на публіцы

У красавіку 2008 Лукашэнка ўпершыню паказаў свайго сына ў СМІ. Разам з ім кіраўнік краіны прыехаў на суботнік на «Мінск-Арэну». 4-гадовы хлопчык дапамагаў тату ўпраўляцца з бетонам.

Вялікай акцыяй па піяры быў «спантанны» выхад Лукашэнкі на гулянні ў парку імя Горкага ў той самы год. У суправаджанні Юрыя Чыжа і Міхаіла Захарава Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі прагуляліся сярод людзей, частавалі людзей цукеркамі, удзельнічалі ў конкурсах, а таксама купілі кнігу Караткевіча «Лебядзіны скіт».

З гэтага часу малодшы сын Лукашэнкі не знікаў з тэлеканалаў.

Сустрэча з Папам Рымскім

У нядоўгі перыяд паміж 2008-2010, калі Лукашэнку пачалі прымаць у Еўропе, умясціўся візіт у Рым і Ватыкан. Да тагачаснага Папы (Бенедыкта XVI) кіраўнік Беларусі пайшоў з малодшым сынам. У канцы размовы Коля Лукашэнка падарыў пантыфіку буквар.

«Малодшы сын — мой талісман, таму я яго заўсёды бяру з сабой», — сказаў тады Лукашэнка-старэйшы.

У 2016-м Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі зноў апынуліся ў Ватыкане. На гэты раз іх прымаў новы Папа Францішак.

Пісталет ад Мядзведзева

Вучэнні «Захад-2009» пачаліся з таго, што тагачасны прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падарыў маленькаму Колю Лукашэнку залаты пісталет.

Кіраўнік Беларусі разам з сынам былі апранутыя ў вайсковую форму з гербам Беларусі на пагонах.

«Пакуль не зарадзілі, — смяяўся Лукашэнка. — Добры пісталет, бо яго падарыў прэзідэнт Расіі».

Прымаў парад да Дня Рэспублікі

Коля Лукашэнка і раней разам з бацькам прымаў удзел у святочных мерапрыемствах да Дня Перамогі ці Дня Рэспублікі. Аднак у 2011 годзе ў гэтым было нешта новенькае — малодшы сын быў апрануты ў такую самую вайсковую форму, як і Лукашэнка-старэйшы, які з’яўляецца галоўнакамандуючым беларускай арміі.

Пазней Коля Лукашэнка нават не заўсёды прысутнічаў на парадах. Часам у СМІ гэта падавалася «як сумеснае рашэнне», а калі і быў, то амаль ніколі ў вайсковай форме.

Здаецца, гэта быў адзін з галоўных піяр-праколаў, бо людзі не надта пазітыўна ўспрынялі малое дзіця, які прымае дарослыя вайсковыя парады.

Хакеіст, як і бацька

Падчас адпачынку ў Сочы 2013 года Мікалай Лукашэнка з’явіўся на хакейнай пляцоўцы разам з бацькам. Адметна, што абодва выйшлі на лёд у швэдарах пад №1. Камандзе прэзідэнта супрацьстаяла адна з найлепшых каманд расійскага горада.

Потым высветлілася, што хакейнае хобі перадалася Мікалаю ад бацькі. Сёлета каманда «Грыфоны», за якую выступае Лукашэнка-малодшы, стала пераможцам спаборніцтваў «Залатая шайба» сярод дзяцей 2004-2005 гадоў нараджэння. У вырашальнай гульні, якую «Грыфоны» выйгралі з лікам 8:2, Мікалай Лукашэнка закінуў усе 8 шайб.

Усе гэтыя «подзвігі» хлопчыка актыўна асвятляліся дзяржаўнымі СМІ.

Сустрэчы з сусветнымі лідарамі

Шмат шуму нарабіў фотаздымак, як 10-гадовы Коля Лукашэнка разам з міністрам замежных справаў Уладзімірам Макеем сядзяць на паседжанні Генеральнай асамблеі ААН пад шыльдачкай Belarus. Потым ён разам з бацькам нават зрабіў здымак з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам і ягонай жонкай.

Прысутнасць Колі на самых высокіх перамовах ужо нікога не дзівіць. Напрыклад, сёлета ён падарыў куфарок жонцы старшыні КНР Сі Цзіньпіня.

Коля з’яўляўся ў кампаніі Уладзіміра Пуціна, Гейдара Аліева, Нурсултана Назарбаева, Міхаіла Саакашвілі, Уга Чавэса і многіх іншых палітычных лідараў.

Дапамога ветэранам

У 2015 годзе дзяржаўныя тэлеканалы трубілі пра нечуваны ўраджай кавуноў і дыняў, які вырас у Драздах. Публікаваліся здымкі, на якіх Аляксандр і Мікалай Лукашэнка ў суправаджэнні бізнэсоўцаў і спартсменаў збіралі ўраджай.

Літаральна праз пару дзён Мікалай Лукашэнка сумесна з тэнісным трэнерам і сябрам Лукашэнкі Сяргеем Цяцерынам, а таксама прэс-сакратаркай Наталляй Эйсмант завезлі гэтыя кавуны ў інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў. Расчуленыя пенсіянеры нават цалавалі гэтыя бахчавыя, якія атрымлівалі з рук Колі.

Сёлета ў студзені вучні Астрашыцка-Гарадоцкай школы паказвалі пенсіянерам з Дома-інтэрната тэатральнае прадстаўленне на матыў мультфільма «Мадагаскар», а таксама частавалі малочнай прадукцыяй з Драздоў.

«Мы гатавалі з уласнага малака тварог, смятану. Калі спадабаецца, то прывязем яшчэ абавязкова», — казаў Коля сталым людзям. Варта адзначыць, што бацькі з ім у той момант не было.

Інтэрв’ю для расійскага канала

Таксама напрыканцы мінулага года Мікалай Лукашэнка даў першае самастойнае інтэрв’ю. З сынам прэзідэнта пагутарыў 11-гадовы журналіст з Далёкага Усхода Жэня Грышын.

Коля сказаў, што не вельмі хоча быць прэзідэнтам, яго больш вабіць кар’ера ўрача ці вайскоўца. У фільме Лукашэнка-малодшы грае на фартэпіяна, гуляе ў хакей, корміць коней, расказвае пра свае падарожжы па ўсім свеце.

Фільм быў паказаны 25 снежня — у Раство. І падаваўся як калядны падарунак для расійскага хлопчыка, якому Коля падарыў прафесійны дыктафон.

Камбайн і цягнік

На гэты момант апошнім пунктам піяру Мікалая Лукашэнкі стала жніво ў Шклоўскім раёне, дзе сын кіраўніка краіны нібыта самастойна сеў на стырно камбайна і намалаціў аж 5 тон. Гэта ўсё адбывалася ў родных мясцінах Лукашэнкі. Фактычна ён выказваўся, што гэта ягонае роднае поле.

На наступны дзень у рэдакцыю «Камсамольскай праўды» прыйшоў здымак нібыта ад звычайнага пасажыра. На ім хлопчык, падобны да Колі, самастойна едзе на бакавушцы ў плацкартным цягніку Адлер — Віцебск.

Прэс-служба Лукашэнкі пацвердзіла, што на здымку сапраўды Мікалай. Вось так малодшы сын прэзідэнта пераўтвараецца з хлопчыка, якога трымае за руку бацька, у самастойнага жыхара медыяпрасторы.

Каментары29

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»18

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

На падтрымку Васіля Верамейчыка меней чым за суткі сабралі палову сумы5

З кавай, цукеркамі і касметыкай: выбіраем адвэнт-календары, зробленыя ў Беларусі6

Жыхара Брэста, які хадзіў на палітычныя працэсы, асудзілі на сем гадоў5

Зяленскі пазбавіў звання заслужанай артысткі спявачку, з якой спяваў Лукашэнка10

Жонка Верамейчыка: Паспеў напісаць дачцэ адно слова — дэпартацыя1

У Беларусі забаранілі маркіза дэ Сада і гісторыю Беларусі19

Расія з сакавіка паставіла Паўночнай Карэі мільён барэляў нафты — гэта ў 10 разоў больш, чым афіцыйна летась1

«Белавія» праводзіць распродаж квіткоў. Што можна ўзяць па акцыі?

Лукашэнка прапанаваў вярнуць Лінгвістычнаму ўніверсітэту ранейшую назву32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»18

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →