Галодны пацук сарваў пастаноўку балета «Спячая прыгажуня» ў Адэлаідзе, у Паўднёвай Аўстраліі.
У другім акце ў тэатры раптам адключылася асвятленне, і ў зале запанавала поўная цемра. Каля двух тысяч чалавек былі эвакуяваныя неўзабаве пасля таго, як стала ясна, што выключэнне святла не было часткай рэжысёрскай задумы.
Мясцовая энергетычная кампанія пацвердзіла пазней, што прычынай перабою з падачай тэатру электрычнасці быў пацук.
«Пацук залез у 11000-вольтнае абсталяванне і выклікаў кароткае замыканне», — сказала прадстаўніца South Australia Power Network.
У выніку дзеянняў жывёлы ў цемру быў пагружаны ўвесь раён на набярэжнай, дзе размешчаны тэатры, галерэі і канцэртныя залы. Было таксама сарвана выступленне танцавальнай групы ў фестывальным Цэнтры Адэлаіды.
Нягледзячы на надзвычайнае здарэнне, балет працягваўся яшчэ нейкі час, пакуль танцораў не спыніла адміністрацыя тэатра.
Ім бурна апладзіравалі з залы, асветленай у асноўным толькі экранамі мабільных тэлефонаў.
Ліх Хоўкінс, кіраўнік аддзела тэатра, які адказвае за рэпертуар, сказала ў інтэрв'ю Гэй-бі-сі, што нічога падобнага раней ніколі не здаралася, але гледачы паставіліся да гэтага спакойна.
Гледачам паведамілі, што выдаткі на квіткі будуць пакрыты.
Наколькі вядома, пацук не перажыў свайго паходу ў тэатр.
Каментары