Урад абнавіў Дзяржаўную праграму па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог на 2017-2020 гады. Яе агульны кошт — больш за $2,5 мільярда.
Праграма ўключае ў сябе пералік дарог, участкі якіх пасля рэканструкцыі будуць адпавядаць першай (найвышэйшай) катэгорыі:
- М6 / Е28: Мінск — Гродна — мяжа Польшчы (Брузгі),
- М10: мяжа Расіі (Селішча) — Гомель — Кобрын,
- Р23: Мінск — Мікашэвічы,
- Р53: Слабада — Навасады,
- Р58: Мінск — Калачы — Мядзел,
- Р80: Слабада — Паперня,
- Р122: Магілёў — Чэрыкаў — Касцюковічы.
Першая катэгорыя аўтадарог прадугледжвае як мінімум чатыры паласы руху — па дзве ў кожны бок.
Прадугледжана пашырэнне сеткі платных аўтамабільных дарог. Будзе ўведзена плата за праезд транспартных сродкаў на ўсім працягу дарогі Мінск — Гродна — Брузгі пасля яе рэканструкцыі, а таксама на ўчастку дарогі Р28 Мінск — Маладзечна — Нарач.
Акрамя таго, плануецца павялічыць дазволеную хуткасць руху на 1617 кіламетрах рэспубліканскіх дарог.
Каментары