Грамадства3030

Дырэктар цэнтра сучаснага мастацтва пра перформанс з віяграй: Мне шкада гэтага маладога неталенавітага мастака

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва Сяргей Крыштаповіч пракаментаваў парталу Tut.by перформанс мастака Аляксея Кузьміча. Ён назваў акцыю «выхадкай, зматываванай прагай славы».

Чытайце. Выставу мінскага мастака адцэнзуравалі. Тады ён наеўся віягры і прыйшоў з шыльдай Мінкульта на тым самым месцы ФОТА

— Калі я як мастак магу прыцягваць да сябе ўвагу мерай уласнага таленту, то раблю гэта сваімі карцінамі. Бацька Аляксея таксама быў мастаком. Прычым цудоўным, зусім процілеглым сыну. У сваёй творчасці ён пісаў мадоннаў [гаворка пра Аляксея Кузьміча-старэйшага, аўтара цыкла «Мадонны» — «НН»]. Сын ідзе па іншым шляху. Мяркуючы па экспазіцыі, хлопец не атрымаў ніякіх талентаў. Прага славы рухае ім і матывуе на выхадкі. Для мяне, напрыклад, гэта клаўнада абразлівая.

3 верасня, падчас адкрыцця «Прысутнасці», Сяргей Крыштаповіч быў у замежнай камандзіроўцы. Цяпер ён праводзіць унутранае расследаванне: чаму Аляксея Кузьміча прыцягнулі да выставы, «чаму ён быў адабраны і чым так унікальны».

Па словах Сяргея Крыштаповіча, абвінавачванні ў тым, што з боку НЦСМ былі факты цэнзуры, беспадстаўныя.

— Ніхто не цэнзураваў яго экспазіцыю. Ніхто ніякім бокам не быў датычны да адбору [работ]. Заяўленыя працы вісяць, экспазіцыю ніхто не зняў.

— І не збіраецеся здымаць?

— Не, для таго каб не даваць яму падставу развіваць гэтую тэму. Яго абразлівы ўчынак, я думаю, будзе ацэньваць структура вышэй за міністэрства. Калі б ён проста напісаў: «Я супраць цэнзуры», гэта было б адно. А паколькі ўсё гэта звязваюць з Міністэрствам культуры, гэта больш чым абразліва. Мне шкада гэтага маладога неталенавітага мастака, і шкадую, што куратар Міхаіл Мірошнікаў адабраў яго для ўдзелу ў гэтым праекце.

Сам праект накіраваны на асяроддзе, чалавека, экалогію, на тыя формы, якія мы абавязаны не разбураць, а ствараць. Але ў Аляксея зусім іншае бачанне. Мне шкада яго як мастака і сорамна за чалавека, які лічыць, што такім чынам можна нешта змяніць.

У Маскве ёсць мастак Кулік, ад яго прац ідзе смурод. І што, гэта пратэст? Гэта хамства. У маім разуменні яно павінна карацца. Ня штрафам, а іншымі формамі, якiя прадугледжаны заканадаўствам. Калі я зняважу чалавека ў транспарце ці на вуліцы, мяне ж прыцягнуць да адказнасці за хуліганства. А чаму тут павінна быць неяк інакш?

Я не лічу, што ў мастака павінна быць адменена самацэнзура. Я не маю права абражаць нічыю годнасць — ні арганізацыі, тым больш структуры міністэрства, ні проста чалавека. Мая культура не дазваляе мне рабіць падобнае.

А гэта — чалавек без тармазоў, які лічыць, што хамскімі хуліганскімі выхадкамі ён можа навесці парадак. І да чаго гэта прыйдзе?

Я не за цэнзуру, я — за самацэнзуру. Гэта я зразумеў шмат гадоў таму. У гэтым выпадку мастак не валодае самацэнзурай, што сумна і пошла.

Гэтак жа як доктар не мае права на эксперыменты, інакш ён жывадзёр. Ён самацэнзуруе сябе. Не проста «пачыкае», а зробіць аперацыю як мае быць. Мастак нясе сапраўды такі ж цяжар адказнасці. Ён не мае права шкодзіць. Гэта шкодзіць нам, шкодзіць культуры, шкодзіць Міністэрству культуры, шкодзіць іміджу дзяржавы.

Ніхто не чакаў такога ўчынку. Аляксей моцна падставіў людзей, якія працуюць, якія імкнуцца зрабіць так, каб дзяржава ўбачыла нашу працу, каб нам і далей дапамагалі. Я нядаўна вярнуўся з камандзіроўкі ў Даўгаўпілс. У цэнтры, дзе я быў, — ну проста касмічныя тэхналогіі. Шкляныя ліфты, суперасвятленне, абсталяванне, экскурсійная праграма. Гэта проста радасць за людзей, што ў іх такое. Уяўляеце стаўленне дзяржавы да культуры? Сем еўра выдзяляецца на кожнага латвійскага школьніка, каб дзеці з бедных сем'яў, з вёсак маглі наведваць музеі і тэатры. Каб не бацькоў прасілі, а дзяржава аплачвае гэта. Я быў накіраваны на тое, каб дзяржава бачыла нашу працу і паварочвалася да нас. А сваёй выхадкай Аляксей даў пад дых. І зараз зноў трэба даказваць, што мы добрыя і румяныя. Вось у чым подласць.

Каментары30

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць6

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету29

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

Ціханоўская: З мужам ужо больш за 600 дзён няма сувязі, але Сяргей — адзін з самых моцных людзей, якіх я сустракала19

Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць

Даляр сёння падаражэў на шэсць капеек, еўра — на 122

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць6

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →