АНТ паказаў кадры вочнай стаўкі Бабарыкі з падначаленымі. Бабарыка не кажа ні слова
Тэлеканал АНТ паказаў «спецрасследаванне», прысвечанае так званай справе Белгазпрамбанка.
У сюжэце паведамляецца, што фігуранты нібыта актыўна супрацоўнічаюць са следствам.
Былі паказаныя кадры вочнай стаўкі. У ёй бралі ўдзел в. а. старшыні праўлення Белгазпрамбанка Кірыл Бадзей і яго былы шэф, экс-старшыня праўлення банка — Віктар Бабарыка.
Словы Бабарыкі не былі паказаныя ў сюжэце.
Бадзей называе кампаніі (у тым ліку «ПрыватЛізінг», «Прававы дыялог» і «Сістэмы апрацоўкі») і прозвішчы людзей, ад якіх атрымліваў гатоўку — ад 250 тысяч да 300 тысяч штогод.
«Апошняя сума, якая была ўжо вясной 2020 года (Віктар Дзмітрыевіч пакідаў банк), ён даручыў самастойна перадаць гэтыя грашовыя сродкі іншым калегам. Грошы я аддаваў Ільясюку, Кузьмічу і Шабану. Гэта была не мая ініцыятыва. Мне яе агучыў Віктар Дзмітрыевіч [Бабарыка]. Грашовыя сродкі перадаваліся, як разумею, за супрацоўніцтва з названымі кампаніямі. Паміж банкам і кампаніямі», — паведамляе Бадзей.
Начальнік аддзела следчага ўпраўлення КДБ Беларусі Канстанцін Бычак падае справу так: «Калі сцісла, то сутнасць бізнэсу была такая. «ПрыватЛізінг» рэалізоўваў насельніцтву тавары ў растэрміноўку або лізінг і разлічваўся з прадаўцом за кошт крэдытных рэсурсаў банка. Такім чынам, паспяховасць дзейнасці кампаніі непасрэдна залежала ад умоў, на якіх банк падаваў крэдытныя рэсурсы. Кіраўніцтвам банка, у тым ліку старшынёй праўлення Віктарам Бабарыкам, прадпрымальнікам паставілі ўмову: за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб крэдытаванні на выгадных умовах яны павінны былі даваць частку прыбытку ў выглядзе так званага адкату», — сказаў Канстанцін Бычак.
Тэлеканал не дае слова ані Бабарыку, ані яго адвакатам ці прадстаўнікам, каб яны падалі сваю версію падзей, а запіс пры гэтым мае змантажаваны характар.
Варта адзначыць, што паказ вочнай стаўкі ў СМІ таксама пярэчыць як таямніцы следства, так і прэзумпцыі невінаватасці.
Апытанка
-
«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць
-
Беларус Арцём запусціў у Польшчы збор на дапамогу сабе. Многія паверылі, а ён аказаўся махляром
-
У мінскіх гандлёвых цэнтрах і кавярнях цяпер не будуць уключаць сусветныя навагоднія хіты. Затое даюць зарабіць праўладным артыстам
Каментары