Давыдзька пра Дзмітрыева: Гэты недарэчны чалавек адразу здзьмуўся
Старшыня «Белай Русі» Генадзь Давыдзька выказаўся пра некаторых удзельнікаў прэзідэнцкіх выбараў у відэаінтэрв'ю блогеру Аляксею Голікаву.
Спачатку ён пахваліў Аляксандра Лукашэнку: «Ён бачыць пагрозу. Яго дасведчанасць, прафесіяналізм, вопыт, цвёрдая рука дазваляюць спадзявацца, што наступны 5-гадовы тэрмін ён будзе на сваім месцы».
«Бо цяпер мне цяжка ўявіць: (змяняе голас) «Галоўнакамандуючы ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь Святлана Ціханоўская!», — пакпіў Давыдзька.
«Ці, дапусцім, гэты недарэчны чалавек Дзмітрыеў… Ён жа адразу здзьмуўся: «Я ж не магу быць прэзідэнтам, як толькі я стану прэзідэнтам, я аб'яўлю новыя выбары прэзідэнта, бо, як прэзідэнт, я не ведаю, што рабіць…» Ну канечне ён не ведае, што робіць прэзідэнт! — прайшоўся ён яшчэ па адным кандыдаце. —
Такое ўтварэнне — «Гавары праўду!», можна яшчэ зрабіць «Не калупайся ў носе!» ці «Не крыўдзі маленькіх!». Шмат можна прыдумаць такіх арганізацый і папрашайнічаць гранты на іх».
Каментары