Меркаванні3131

Расійскія крыніцы: Праз Мінск перакідвалі групы вагнераўцаў у Афрыку, і ўлады Беларусі пра тое цудоўна ведалі

Фота ТАСС.

З'явіліся першыя рэакцыі ў Расіі на інфармацыю беларускіх уладаў пра затрыманне ў краіне 33 расійскіх баевікоў.

Вось што піша тэлеграм-канал @wargonzo, які вядзе блізкі да «ДНР» экс-журналіст Lifenews Сямён Пегаў.

«Як стала вядома праекту @wargonzo ад крыніц у расійскіх спецслужбах, Мінск выкарыстоўваўся вагнераўцамі як перавалачны пункт для перакідання байцоў у іншыя краіны. Пераважна афрыканскія.

Натуральна, беларускія спецслужбы былі загадзя ў курсе і папярэджаныя, а па факце забяспечвалі спакойны працэс у перыяд пандэміі перакідання нашых байцоў на ўсходнія франты. Каранавірусны рэжым паміж Беларуссю і іншымі краінамі, як вы самі разумееце, значна больш мяккі, чым у выпадку РФ.

Дамоўленасці аб гэтым транспартным калідоры былі дасягнутыя на самым высокім узроўні, — сцвярджае канал. — Цяпер галоўнае пытанне — навошта было цяпер утыкаць нож у спіну суседу? З пункту гледжання спецслужбаў, гэта наогул не па-пацанску. Хлопцы і былі ў форме — таму што не чакалі ўдару ад сваіх і пункт прызначэння ў іх быў зусім не Мінск.

Ну і вінаваціць іх у намерах арганізацыі беспарадкаў? Трызненне. Масква менш за ўсё зацікаўлена, каб у Беларусі быў рэалізаваны ўкраінскі сцэнар», — піша @wargonzo.

Аналагічную версію паралельна выказаў сябар Пегава, пісьменнік Захар Прылепін, які сам быў баевіком на Данбасе і цесна звязаны з гэтым асяроддзем.

«Тое, што тры дзясяткі мужыкоў у камуфляжы збіраліся ў нейкі другі бок, і беларускім спецслужбам добра зразумела», — піша ён і прызнае, што ў спісе ёсць людзі, знаёмыя яму па «ДНР».

Мяжы між Беларуссю і Расіяй няма, памежнага кантролю таксама. Гэта значыць, што расійскія сілавікі, у прынцыпе, могуць перамяшчацца па нашай краіне свабодна і незаўважана. У выпадку патрэбы яны могуць дабрацца ад мяжы да Мінска за некалькі гадзін.

Апытанка

Каментары31

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў1

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай1

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»37

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Галоўнае
Усе навіны →