Грамадства1212

Пісьменнік Кастусь Цвірка: Што гэта за літаратары, калі яны сядзяць, як мышы пад венікам?

Фота catholic.by

Адзін са старэйшых беларускіх паэтаў Кастусь Цвірка выказаў у інтэрв'ю «Народнай волі» свой погляд на тое, што сёння адбываецца ў Беларусі.

— Я, безумоўна, сачу за тым, як у Беларусі праходзіць чарговая прэзідэнцкая кампанія, — кажа Кастусь Аляксеевіч. — І мне падаецца, што яшчэ не ўсе людзі ўсталі, многія беларусы спяць і не ведаюць, што трэба галасаваць за Святлану Ціханоўскую.

А ўвогуле мне імпанаваў Віктар Бабарыка, за яго многія аддалі б свае галасы. Хоць цяпер Зянон Пазняк са свайго вугла крытыкуе гэтага чалавека, але, думаю, Бабарыка быў бы паратункам для Беларусі. Я бачу, што гэта дзелавы і высокаадукаваны чалавек. І хоць ён узначальваў аддзяленне расійскага банка, але ж усё роўна — беларус.

Пры актыўным удзеле Віктара Бабарыкі выдадзены пяцітомнік на беларускай мове нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч, таму я бачу ў ім чалавека, які зрабіў бы Беларусь сапраўды беларускай.

— Бабарыка — за кратамі, празрыстых выбараў ізноў не будзе…

— Калі людзям не даюць, то няхай яны самі бяруць. І самае галоўнае, што трэба папярэдзіць тых, хто будзе лічыць галасы: за фальсіфікацыі рана ці позна, але давядзецца адказваць як за злачынства.

Столькі плявалі на закон і на людзей, але цяпер я бачу, што народ прачынаецца. І тыя, хто прачнуўся, павінны штурхаць іншых.

Калі чую, што той жа Бабарыка, Цапкала ці Ціханоўскі ідуць у прэзідэнты, каб Беларусь страціла свой суверэнітэт, то разумею, што ўсё гэта — падман і хлусня! Якраз сённяшняя ўлада даўно прывязала сябе ланцугом да Масквы і доўгі час добра жыла, атрымліваючы танныя нафтапрадукты і крэдыты. А цяпер грошы не даюць — і пачаўся лямант: «Незалежнасць пад пагрозай!»

Я свой выбар зрабіў, на выбары абавязкова пайду. Таму і з вёскі спецыяльна ў Мінск прыехаў.

— Вам імпанаваў Віктар Бабарыка, галасаваць будзеце за Святлану Ціханоўскую. А што думаеце пра астатніх кандыдатаў?

— Мякка будзе сказана, гэта не вельмі шчырыя людзі. Усім відавочна, што рэльную колькасць неабходных для перамогі галасоў можа набраць толькі Святлана Ціханоўская, і мяне дзівяць астатнія кандыдаты ў прэзідэнты — Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая і Сяргея Чэрачэнь. Няўжо яны не разумеюць, што іх з ахвотай зарэгістравалі як пешак у гульні ўлад? У іх жа практычна нулявы шанец на гэтых выбарах.

Таму калі гэтыя людзі — сапраўдныя патрыёты Беларусі, а не вартыя ганьбы себялюбцы, то падчас сустрэч з выбаршчыкамі яны павінны скіроўваць галасы за Святлану Ціханоўскую, бо яе перамога — адзіны шанец вызваліць краіну з ганебнага палону.

— Кастусь Аляксеевіч, а чаму ў такі складаны для краіны момант у асноўным маўчаць нашы літаратары, публічна не выказваюць сваю пазіцыю?

— Яны павінны абавязкова выступаць, але і насамрэч пераважным чынам маўчаць. Што гэта за літаратары, калі яны сядзяць, як мышы пад венікам? Заўсёды ж паэты і пісьменнікі былі наперадзе ў падобных сітуацыях. Успомнім паўстанне 1863 года пад кіраўніцтвам нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага, у якім бралі ўдзел Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Арцём Вярыга-Дарэўскі і іншыя пісьменнікі.

А сёння ў нас пад тысячу літаратараў, але большасць з іх маўчыць у такі адказны для Беларусі момант. І гэта таксама наша ганьба!

— Можа, ужо не вераць, што ў краіне нешта магчыма змяніць?

— Верыш альбо не верыш, але трэба змагацца, а не сядзець па кутках у хатах.

Каментары12

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу14

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Усе навіны →
Усе навіны

Агенты ГРУ Мішкін і Чапіга, якія атруцілі Скрыпалёў, вярбуюць людзей для дыверсій у Еўропе4

Прэтэндэнт у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк расказаў, што трапіў у 2020 годзе ў «Чорную кнігу»3

Ва Узброеных сілах заявілі, што распрацавалі аналаг Starlink для беларускай арміі13

Бізнэсоўца з Гомеля судзяць па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве і абразе Лукашэнкі

92-гадовая жанчына штотыдзень абедае ў замку ўжо 37 гадоў

Зяленскі: Перамір'е магчыма, калі Украіну запросяць у NATO7

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў7

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу14

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Галоўнае
Усе навіны →