Пасля прэзідэнцкіх выбараў дэпутат Андрэй Савіных сышоў у адпачынак. Таму пакуль не каментуе тое, што адбываецца ў краіне. Пра гэта ён расказаў карэспандэнту «Нашай Нівы».
«Наша Ніва»: Бачыце, што адбываецца: людзі ў чэргі становяцца каб адклікаць дэпутата, вас у тым ліку.
Савіных: Пакуль, калі шчыра, я гэтага працэса не бачу. Я быў у ад’ездзе з 10 жніўня, мяне не было ў Мінску. Я толькі ўчора прыехаў. Дэталяў ніякіх не ведаю, у панядзелак выходжу на работу і буду разбірацца.
«Наша Ніва»: Значыць, сказаць гэтым людзям вам пакуль няма чаго?
Савіных: У гэтым трэба разбірацца: у чым іх матывацыя, у чым іх логіка. Мне гэта пакуль няясна. Але ў любым разе я думаю, што гэта не самая правільная палітыка, каб вырашыць нейкія пытанні.
«Наша Ніва»: Дык ці правільна я разумею, што вы былі ў адпачынку і ні словам, ні паўсловам не выказаліся пра тое, што перажывае краіна?
Савіных: Так. Я імкнуўся назіраць, але не даваў ацэнак, бо не ўпэўнены ў дакладнасці тых матэрыялаў, якія маю.
Каментары