Грамадства

Сёння пачынаецца працэс па справе Віктара Бабарыкі

У сераду, 17 лютага, пачынаецца суд па «справе Белгазпрамбанка» Віктара Бабарыкі, які мог стаць галоўным супернікам Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах у жніўні мінулага года. Справу разглядае Вярхоўны суд у будынку суда Маскоўскага раёна.

Папярэдняе судовае пасяджэнне прайшло 4 лютага ва ўмовах выключных мер бяспекі, адзначае Tut.by: будынак суда быў абстаўлены металічнымі агароджамі, па перыметры дзяжурылі сілавікі ў балаклавах, усе іншыя пасяджэнні былі адмененыя.

Як і на папярэдняе пасяджэнне, на асноўнае прэс-служба Вярхоўнага суда адмовілася акрэдытаваць журналістаў незалежных медыя. Афіцыйная прычына — прафілактыка каранавіруса, дэфіцыт месцаў, допуск дастатковай колькасці СМІ для таго, каб заявіць аб забеспячэнні галоснасці.

Па «справе Белгазпрамбанка» праходзяць восем фігурантаў. Віктар Бабарыка абвінавачваецца ў «адмыванні» сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Аляксей Задойка (былы першы намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка), Кірыл Бадзей (в.а. старшыні праўлення Белгазпрамбанка пасля сыходу Бабарыкі), Сяргей Шабан (намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка), Дзмітрый Кузьміч (намеснік старшыні праўлення банка), Аляксандр Ільясюк (намеснік старшыні праўлення банка), Сяргей Дабралёт (былы намеснік старшыні праўлення банка) абвінавачваюцца ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Віктар Кабяк (заснавальнік кампаніі «Актыўлізінг») абвінавачваецца ў дачы хабару паўторна альбо ў буйным памеры.

З Бадзеем, Дабралётам, Кузьмічом, Ільясюком, Шабаном, Кабяком падпісаныя дасудовыя пагадненні аб супрацоўніцтве, Віктар Бабарыка ў іх лік не ўваходзіць, таму на папярэднім судовым пасяджэнні яго не было. Абвінавачаныя, якія падпісалі пагадненне, заявілі ў судзе, што пайшлі на гэта добраахвотна і выканалі ўсе ўмовы.

Абарону абвінавачаных ажыццяўляюць больш за дзесяць адвакатаў, сярод іх Ганна Келер, Максім Агееў, Аляксандр Паўлавец, Сяргей Буякевіч. Віктара Бабарыка абараняюць Дзмітрый Лаеўскі і Наталля Мацкевіч.

Працэс вядзе суддзя Ігар Любавіцкі, ён перайшоў у Вярхоўны суд у кастрычніку 2020 года, раней працаваў у Мінскім гарадскім судзе, вядомы паводле «справы Рэгнума», «справы медыкаў», таксама судзіў блогера Эдуарда Пальчыса. Дзяржабвінаваўца — Сяргей Гергель, ён вядомы па «справе медыкаў», дзе фігураваў акадэмік Аляксандр Бялецкі.

Паводле версіі следства, Віктар Бабарыка, калі быў старшынёй праўлення Белгазпрамбанка, стварыў з ліку сваіх намеснікаў арганізаваную групу з мэтай сістэматычна атрымліваць хабар. За 16 гадоў набегла сума, большая за 30 млн рублёў, у абвінавачванні фігуруюць наступныя кампаніі: ТАА «Марканстрой«, ТАА «Прыватлізінг», ТАА «Сістэмы апрацоўкі інфармацыі», ТАА «Прававы дыялог», ТАА «Актыўлізінг». Таксама адзначаецца, што Віктар Бабарыка за суму звыш 1 млн рублёў купіў нерухомасць у Мінску, каб легалізаваць прыбытак. Вядома, што Віктар Бабарыка віну не прызнаў.

Чытайце таксама: «Вас палічаць памерлымі, але вось, вы жывыя». Бабарыка звярнуўся да беларусаў напярэдадні суда

Каментары

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць5

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Усе навіны →
Усе навіны

Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах3

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне «туману ў галаве» пасля кавіду1

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»7

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

Што прадугледжвае мірны план будучага спецпрадстаўніка Трампа па Украіне1

Супрацоўнік дзіцячага садка з Аўстраліі на працягу 20 гадоў гвалтаваў дзяцей1

У Паўднёвай Карэі адкрылі незвычайны Starbucks — з магчымасцю назіраць за жыхарамі КНДР2

Экспарт расійскай зброі абваліўся ў параўнанні з 2021 годам у 14 разоў 

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць5

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Галоўнае
Усе навіны →