Грамадства

«Гэта людажэрства!» У Гомелі Анастасіі Перавошчыкавай, якая сядзіць 90 сутак, дадалі яшчэ 15

Маці 30-гадовай жыхаркі Гомля Анастасіі Перавошчыкавай даведалася зь ліста ад дачкі, што ёй дадалі яшчэ 15 сутак. «Я ў адчаі. Гэта людажэрства!» — плача яе маці Алена Міціна, піша Радыё Свабода.

Дачка напісала Алене Міцінай, што ў яе быў чарговы таемны суд. Ёй дадалі яшчэ 15 сутак да тых 90, якія былі раней прызначаныя судом. Анастасія была асуджаная на 15 дзён арышту ўжо шэсьць разоў. Цяпер — сёмы.

«Выйдзе на Дзень Перамогі. Будзе «падарунак» яе дзядулю, вэтэрану вайны, які чакае ўнучку з турмы і казаў, што тое, што адбываецца цяпер, — фашызм», — дадала маці.

Раней яна расказвала Свабодзе, як міліцыянт з Навабеліцкага РАУС заявіў, што «больш няма на каго вешаць, апроч яе, бо ў некаторых дзеці, а іншыя зьехалі за мяжу». «Так ён патлумачыў тое, што Насьцю чарговы раз пакаралі арыштам», — расказвала ў лютым Алена.

Анастасію судзяць, паводле маці, за нейкія здымкі зь бел-чырвона-белым сьцягам і праз паказаньні чалавека, які сьцьвярджае, што дзяўчына ўдзельнічала ў «партызанінгу».

«У мяне дома і ў дзеда Насьці, вэтэрана, праводзілі ператрусы. 6 лютага дачка выйшла зь першых 15 сутак, а 8 лютага яе зноў забралі, і з таго часу толькі дадаюць чарговыя суткі! Яе дапытвалі ў міліцыі: «Каго ты ведаеш, дай паказаньні на іншых, здай раённы сьцяг». Але калі яна ня ведае, дзе сьцяг? Калі яна ня ведае, хто тыя людзі, якія стаялі са сьцягамі? Яна ня можа здаць людзей міліцыянту, бо ня ведае іх, а ён злуецца! І дае чарговыя суткі», — казала маці.

«Нават не магу ўявіць — за што зноў яе судзілі… Перадачы бяруць цераз раз, і ня ўсё. Лісты не даходзяць да яе. Хоць я ведаю, што шмат людзей піша ёй», — дадала Алена Міціна.

Днямі Перавошчыкаву перавялі адбываць пакараньне ў Буда-Кашалёва. У мясцовым ізалятары жорсткія ўмовы і няма прыбіральні, толькі вядро,— пра гэта паведамлялі людзі, якія там сядзелі,— Натальля Суслава і Ігар Краўчанка.

Каментары

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ19

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

Што прадугледжвае мірны план будучага спецпрадстаўніка Трампа па Украіне1

Супрацоўнік дзіцячага садка з Аўстраліі на працягу 20 гадоў гвалтаваў дзяцей1

У Паўднёвай Карэі адкрылі незвычайны Starbucks — з магчымасцю назіраць за жыхарамі КНДР2

Экспарт расійскай зброі абваліўся ў параўнанні з 2021 годам у 14 разоў 

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна11

Афіцыёзную палітінфармацыю сталі праводзіць і на прыватных прадпрыемствах4

Завяршылі рэстаўрацыю Нотр-Дама ў Парыжы ФОТЫ

Герой вызвалення Марыупаля ў 2014-м стаў камандуючым Сухапутнымі сіламі УСУ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ19

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →