Каментары да артыкула

Тайная гісторыя мінскага праспекта

  • маленькая архітэктарка цемры
    06.04.2024
    "На гэты праект Лангбарда натхніла цыгарэтная фабрыка"
    а на стварэнне опернага тэатра пэўна тэатр оперы Зэмпера ў Дрэздэне) прынамсі галоўны фасад. нам расказвалі, што сам Лангбард не любіў гэты будынак і першай справай, калі вярнуўся пасля вайны ў Мінск, спытаў - ці не разбамбілі яго? і быў засмучаны, што не
  • дочка Максима Дизайнера
    06.04.2024
    "Цікава параўнаць, наколькі ж гэта «копія» адрозніваецца ад арыгіналу — выгнуты фасад у стылі барока робіць яго больш вытанчаным."
    а мне арыгінал падабаецца больш.

    дарэчы, у ім 1000 кабінетаў. што яны там робяць - у гэтых 1000 кабінетах?
  • гердзень
    06.04.2024
    дочка Максима Дизайнера, захоўваюць граматы ад фбс і тэчкі з дзьвухгалоыымі арламі. у астатніх мардуюць людзей
  • маленькая архітэктарка цемры
    06.04.2024
    "Будынак [нацбанка] мусіў выглядаць трывалым і непрыступным."
    ) вы будзеце смяяцца, але ў гэтым "непрыступным" будынку... празрысты дах. ну не ўвесь канечне. часткова. можна пабачыць верхні паверх. у нашым банку ўсё празрыста)
    не верыце? паглядзіце ў гугл-картах
  • дочка Максима Дизайнера
    06.04.2024
    "ГУМ стаў яго запаветам. Яго творчасць застаецца ўнікальнай у сваёй неардынарнасці і стылістычным дзівацтве"
    а мне ён падабаецца. хай і дзівацкі канечне. аднойчы ехала міма, а сонца свяціла так, і цені гулялі так, што будынак убачыўся такім шкляным суцэльным паралелепіпедам, на які надзеты масіўны-масіўны бетонны каркас. цікавы эфект быў. калі б вітрыны зрабілі неяк інакш, можа гэты эфект яшчэ б узмацняўся
  • Ы
    07.04.2024
    Супер артыкул!
  •