Грамадства

«Пройдзеце — ідзіце. Мы не будзем вас затрымліваць». Лукашэнка прыехаў да мігрантаў у ТЛЦ каля «Брузгоў»

Аляксандр Лукашэнка 26 лістапада наведаў транспартна-лагістычны цэнтр каля пункта пропуску «Брузгі», дзе размешчаныя мігранты. Ён выступіў перад імі і паабяцаў падтрымку тым, хто па-ранейшаму будзе жадаць трапіць у Германію. 

Лукашэнка выступіў перад мігрантамі. Ён сказаў, што гвалтоўна іх адпраўляць у Ірак беларускі бок не будзе.

«Калі вы захочаце ісці ў Еўропу, пройдзеце — ідзіце. Мы ні ў якім разе не будзем вас затрымліваць, звязваць рукі, грузіць у самалёт і адпраўляць на радзіму. Вось і ўся філасофія», — сказаў ён.

Лукашэнка падбадзёрыў мігрантаў тым, што каля 200 нелегалаў штодзень трапляюць у краіны ЕС. 

«Хто хоча рухацца ў заходнім кірунку — гэта ваша права. Мы не будзем вас лавіць, збіваць і ўтрымліваць за калючым дротам», — сказаў Лукашэнка. 

Ён звярнуўся да народа Нямеччыны: «Тут большасць людзей, якія хочуць аб'яднаць свае семʼі, забярыце гэтых людзей да сябе. Гэта невялікая нагрузка для Нямеччыны. Але блакуюць гэта ўсё палякі».

Лукашэнка заклікаў палякаў прапусціць мігрантаў у Нямеччыну: «Кіраўніцтва Польшчы ашалела, яно страціла рэальнасць. Паважаныя палякі, абразумце сваіх палітыкаў».

«Палякі не задаволеныя палітыкай кіроўнай кааліцыі, таму, каб адцягнуць увагу ад гэтых праблем, яны ўстроілі бойню на мяжы. Таму яшчэ раз прашу. Прапусціце гэтых людзей, яны не да нас ідуць, не ў Польшчу, а ў Нямеччыну. Прапусціце іх, і будзе вырашана праблема».

«Калі немцы і палякі мяне не пачуюць — я не вінаваты. Мы будзем з вамі рабіць так, каб выканаць усе вашы пажаданні. Гэта не папулізм. Будзе так, як я тут сказаў».

 

Таксама Лукашэнка прадбачыць, што зімой і вясной можа быць яшчэ больш нелегалаў на мяжы. 

«Калі мы цяпер не вырашым у Беларусі праблему ўцекачоў, яна будзе на парадак большай. Сюды хлыне велізарная колькасць бежанцаў і ўтрымліваць іх на мяжы будзе немагчыма».

Ён даў мігрантам відавочную надзею, каб не пакідаць лагер на мяжы: «Я думаю, мы вырашым вашу праблему». 

З 8 лістапада пры маўклівай згодзе беларускіх уладаў і памежнікаў у «Брузгах» стварыўся лагер мігрантаў найменей на 2000 чалавек. 

Людзі захраслі на мяжы: іх не прапускаюць польскія ўлады. ЕС вінавіціць беларускі бок у штучным стварэнні міграцыйнага крызісу з мэтай шантажу і ціску на краіны ЕС.

Напярэдадні каля тысячы мігрантаў вярнуліся дадому ў Ірак. 

Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі

«Поўная дэвальвацыя законаў і прысягі». Дзейны пагранічнік пра сітуацыю на беларуска-польскай мяжы

Каментары

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў1

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай1

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»37

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Галоўнае
Усе навіны →