Улада

Паўлючэнка сказаў: «Ваша кампанія скончаная». Новыя падрабязнасці ад'езду Ціханоўскай з Беларусі

Святлана Ціханоўская распавяла, як выязджала з краіны пасля выбараў 2020 года. Дэталі тых падзей апублікаваў часопіс The New Yorker.

10 жніўня 2020 года Святлана Ціханоўская і Максім Знак падышлі да цэнтральнай выбарчай камісіі, каб падаць дакументы і апратэставаць вынікі. Каля ўваходу стаяў кардон сілавікоў у цёмных касцюмах з аўтаматамі. Унутры чакалі двое мужчын — адным з іх быў Андрэй Паўлючэнка, кіраўнік аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Лукашэнку.

Мужчыны сказалі Знаку адысці, пасля павялі Ціханоўскую ў цёмны пакоі і зачынілі дзверы. «Ваша кампанія скончаная», — сказаў ёй Паўлючэнка. Ёй далі выбар: сесці ў турму і аддаць сына і дачку на выхаванне іншым або неадкладна пакінуць краіну (ужо чакала машына).

«Усё, пра што я магла думаць, гэта пра маіх дзяцей», — сказала яна.

Праз некалькі гадзін Ціханоўскую павелі да чорнага выхаду. Яна прайшла міма Знака. «Выбачай, Макс», — сказала яна, калі яе выштурхалі за дзверы.

Мужчыны везлі Ціханоўскую праз горад — у гэты час там сабраліся пратэстоўцы, некаторыя скандзіравалі яе імя. Гэта было настолькі гучна, што здавалася, вокны машыны вібрыруюць.

«Паглядзі, што ты нарабіла», — сказаў адзін з мужчын. Праз некалькі хвілін яны былі дома ў Ціханоўскай, ёй сказалі сабраць сумку. Там да яе далучылася Марыя Мароз, кіраўніца штаба.

Жанчын пасадзілі ў машыну Марыі, Паўлючэнка сеў на пасажырскае месца. Міліцэйскія машыны суправаджалі іх спераду і ззаду. Прыкладна а трэцяй гадзіне ночы яны прыехалі на літоўскую мяжу, дзе чакалі двое маленькіх дзяцей Мароз.

Паўлючэнка выйшаў і сказаў ім праехаць праз памежны пост, які, падавалася, быў падрыхтаваны да іх прыбыцця. Ціханоўская на імгненне падумала, што яе могуць застрэліць, але машына працягвала рух.

На наступны дзень з’явілася тое самае відэа Ціханоўскай з кабінета Ярмошынай.

У Літве палітыка адвезлі на канспіратыўную кватэру ў Вільнюсе. У яе не было з сабой нічога, апроч адзення і невялікай сумкі з запасным слыхавым апаратам для сына. Яна адчувала, што кінула пратэстоўцаў. «Людзі верылі ў мяне. Я адчувала, што здрадзіла ім», — сказала Святлана.

Журналіст спытаў таксама, ці можа яна ўявіць, што праз пяць гадоў усё яшчэ змагаецца з сістэмай Лукашэнкі. «Я не магу сабе гэтага ўявіць. Тое, што мае дзеці пражывуць пяць гадоў без бацькі — абсалютна не», — адказала палітык.

Раней Лукашэнка агучваў сваю версію ад’езду Ціханоўскай з краіны. Ёй заяўляў, што яна сама прыйшла да Паўлючэнкі і прасіла дапамагчы ёй з’ехаць, а пасля тэлефанавала Лукашэнку, каб той даў ёй грошы. 

Чытайце таксама:

Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?

Каментары

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ19

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

Што прадугледжвае мірны план будучага спецпрадстаўніка Трампа па Украіне1

Супрацоўнік дзіцячага садка з Аўстраліі на працягу 20 гадоў гвалтаваў дзяцей1

У Паўднёвай Карэі адкрылі незвычайны Starbucks — з магчымасцю назіраць за жыхарамі КНДР2

Экспарт расійскай зброі абваліўся ў параўнанні з 2021 годам у 14 разоў 

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна11

Афіцыёзную палітінфармацыю сталі праводзіць і на прыватных прадпрыемствах4

Завяршылі рэстаўрацыю Нотр-Дама ў Парыжы ФОТЫ

Герой вызвалення Марыупаля ў 2014-м стаў камандуючым Сухапутнымі сіламі УСУ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ19

Здаюць у арэнду катэдж загінулага хакеіста Цыплакова ў Драздах. Вось інтэр'еры ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →