Сёння ў Мінскім гарадскім судзе быў вынесены прысуд блогеру Эдуарду Пальчысу. Суддзя Пятро Арлоў прыгаварыў яго да 13 гадоў зняволення.
Суд пачаўся 6 снежня і праходзіў у закрытым рэжыме.
Эдуарда Пальчыса — яго затрымалі ў верані 2020 года — вінавацілі па чатырох артыкулах КК: распальванне варожасці; арганізацыя масавых беспарадкаў; арганізацыя дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак; заклікі да дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы. Яму пагражала да 20 гадоў.
Каментары