Дэелбасізацыя. У Казахстане знікаюць таблічкі з іменем Назарбаева, а дзясяткі тысяч людзей падпісваюць петыцыю за вяртанне Астаны
Як паведамляе КазТАГ, на мармуровай таблічцы перад будынкам Фонда Назарбаева ў Нур-Султане знікла яго назва. Няма больш указання аўтарства Назарбаева і пад цытатай у зале будынка паліцыі ў Алматы. Гэта заўважылі на фота з нарады з удзелам прэзідэнта Такаева. І гэта не адзіныя праявы распачатай паступовай «дэелбасізацыі» краіны.
Выданне зазначае, што падчас аднаўленчых работ ў Алматы будаўнікі не спяшаюцца вяртаць таблічкі на праспекце Назарбаева. А ўлады Талдыкаргана, дзе скінулі помнік першаму прэзідэнту краіны, ухіляюцца ад пытанняў аб аднаўленні статуі.
Петыцыю аб вяртанні гораду Нур-Султан ранейшай назвы падпісалі звыш 80 тысяч чалавек. У тэксце таксама просяць даць вуліцам, названым у гонар Назарбаева, нейтральныя назвы.
З канца снежня першы прэзідэнт Казахстана не з’яўляецца на публіцы.
Каментары