Двух зяцёў Назарбаева звольнілі з кіроўных пасадаў у буйных кампаніях
Спыненыя паўнамоцтвы старшыні праўлення «КазТрансОйла» Дзімаша Дасанава і старшыні праўлення АТ «Нацыянальная кампанія» QazaqGaz» Кайрата Шарыпбаева.
Дасанаў з'яўляецца мужам малодшай дачкі Аліі, Шарыпбаева ў Казахстане называюць мужам іншай дачкі экс-прэзідэнта, Дарыгі, удакладняе РБК.
Раней паведамлялася, што старэйшая дачка Дарыга не з'яілася на пасяджэнне парламента нібыта праз кавід, а Алія прыбрала геалакацыю ў сацсетках. Мяркуецца, што яна ў Эміратах.
Сам першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў не з'яўляецца на публіцы з канца снежня. Сцвярджаецца, што ён у Нур-Султане і не пакідаў краіну.
Каментары