Затрыманне адбылося ўначы, разам з Анатолем Латушкам затрымалі Алену Маліноўскую і яшчэ адну жанчыну (1963 года нараджэння). Паводле папярэдняй інфармацыі, ім ставяць у віну ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства) за маляванне праз трафарэты «Пагоні», піша «Вясна».
У затрыманых зараз праходзяць ператрусы, ім абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Нагадаем, на мінулым тыдні стала вядома, што на дачку Паўла Латушкі Яну, якая цяпер жыве ў Польшчы завялі крымінальную справу, а таксама арыштавалі яе кватэру, падораную бацькам на 18-годдзе.
Каментары