Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон паведаміў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін развеяў яго занепакоенасць, звязаную з заявамі Аляксандра Лукашэнкі аб ядзернай зброі.
«Я сказаў прэзідэнту Пуціну, што мяне непакоіць праект Канстытуцыі Беларусі, дзе прапануецца прыбраць два фундаментальныя палажэнні ад 1994 года, а таксама заклік у снежні Лукашэнкі наконт ядзернай зброі.
Я хачу сказаць, што прэзідэнт Пуцін мяне супакоіў у гэтым сэнсе», — сказаў Макрон на прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў у Маскве.
Ён зазначыў, што гэтыя пытанні выклікаюць занепакоенасць, паколькі «павялічваюць дэстабілізацыю».
Раней Аляксандр Лукашэнка адзначаў, што Беларусь прапануе Расіі размясціць у сябе ядзерную зброю, калі такая зброя будзе адпраўленая ў Польшчу. Пазней пра тое ж заявіў і кіраўнік МЗС Уладзімір Макей.
Каментары