Арцыбіскуп Станеўскі: Калі дыпламатычныя метады вычарпаныя, то кожная дзяржава мае права на абарону
Сёння падчас малітвы за абаронцаў Айчыны ў кафедральным касцёле Мінска мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі сказаў: «Калі ўжо няма міжнародных спосабаў і арганізацый якія могуць сказаць: «Стоп, далей нельга», калі ўжо прымянілі ўсе дыпламатычныя метады, то кожная дзяржава мае права на абарону». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».
Арцыбіскуп сказаў гэта, разважаючы над 79-ым артыкулам канстытуцыі Gaudium et Spes. 79-ы артыкул Пастырскай канстытуцыі Gaudim et Spes падкрэслівае абавязак выканання міжнародных дамоваў і апісвае права неабходнай абароны.
Таксама іерарх прыгадаў словы папы Яна Паўла ІІ, што вайскоўцы павінны мець прагу абараняць дабро, а не «забіваць і заваёўваць».
«Дабро трэба бараніць», — падкрэсліў ён.
Каментары