абноўлена
У кабінетах ГУБАЗіКа вывесілі знакі расійскіх войскаў
Пра гэта стала вядома, калі ГУБАЗіК у сваім чарговым тэлеграм-канале апублікаваў фота Змітра Дашкевіча, зробленае ў сваёй штаб-кватэры.
Змітра Дашкевіча затрымалі ўчора, сёння прайшоў суд па адміністрацыйнай справе — Змітра далі 15 сутак.
На фота за спінай Змітра Дашкевіча вісяць расійскія прапагандысцкія плакаты, выпушчаныя ў падтрымку расійскага ўварвання ва Украіну.
ГУБАЗіК, Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, за апошнія два гады ператварыўся ў палітычную паліцыю. Праз яго прайшлі тысячы затрыманых грамадзян Беларусі. Ëсць шматлікія сведчанні пра збіццё і катаванні людзей супрацоўнікамі ўпраўлення.
Каментары