У літоўскім пасольстве ўтварылася чарга з 10 тысяч беларускіх рэлакантаў
Літоўскае пасольства ў Мінску атрымала каля 10 тысяч заявак на візы для супрацоўнікаў кампаній, якія рэлакуюцца, па спісе Міністэрства эканомікі і інавацый Літвы, піша Delfi.
Пры гэтым у пасольстве застаўся ўсяго адзін дыпламат, таму апрацоўка гэтых заявак працягнецца як мінімум да 20 красавіка.
Літоўскія перавозчыкі таксама хочуць, каб заяўкі на беларускіх работнікаў былі разгледжаныя ў прыярытэтным парадку. Справа ў тым, што пасля пачатку вайны літоўскія кампаніі сутыкнуліся з адтокам украінскіх кіроўцаў.
Каментары