Грамадства

Поўная карта дыверсій на беларускай чыгунцы

За месяц вайны было затрымана каля 40 чалавек па падазрэнні ў дыверсіях на чыгунцы. Відавочна, для ўладаў гэтыя акцыі — не проста дробнае хуліганства. Сабралі поўную карціну і геаграфію таго, што адбывалася на беларускай чыгунцы.

Карта складзена па інфармацыі з канала @belzhd_live

Храналогія дыверсій падчас вайны.

26 лютага на перагоне Вярхі-Вярэйцы ў Магілёўскай вобласці выведзеная са строю прылада аўтаматыкі і тэлемеханікі СЦБ (сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання).

27 лютага тое ж здарылася каля станцыі Барысаў

28 лютага на прыпыначным пункце Сінява каля Стоўбцаў (Баранавіцкае аддзяленне чыгункі) спалілі рэлейную шафу. У выніку святлафоры і стрэлачныя пераводы на тым участку пэўны час былі ў непрацоўным стане.

28 лютага такую ж дыверсію ўчынілі на перагоне Астанкавічы — Жэрдзь (Гомельская вобласць).

1 сакавіка на перагоне Магілёў-2 — Буйнічы праз закарачэнне рэйкавых ланцугоў назіраліся праблемы з рухам цягнікоў.

14 сакавіка на перагоне Даманава — Лясная (Брэсцкае аддзяленне чыгункі) прывялі ў непрыдатнасць рэлейную шафу. Пагас прахадны святлафор.

16 сакавіка на перагоне Фарынава — Загацце (Віцебская вобласць) спалілі рэлейную шафу СЦБ. З-за чаго на час вывелі са строю святлафоры і стрэлачныя пераводы на тым участку.

16 сакавіка на станцыі Орша-Цэнтральная з рэлейнай шафы дэмантавалі і забралі шэсць сігнальных трансфарматараў тыпу СОС2-50. Некалькі гадзін быў няспраўны выхадны святлафор.

25 сакавіка на перагоне Барысаў — Навасады спалілі дзве рэлейныя шафы (цотны і няцотны напрамак).

28 сакавіка на перагоне Асіповічы-1 — Вярэйцы (каля прыпыначнага пункта «Савецкі») былі пагашаныя прахадныя святлафоны №2 (цотны напрамак) і №3 (няцотны напрамак). Прылада СЦБ на гэтым участку была выведзеная са строю праз падпал дзвюх рэлейных шафаў.

30 сакавіка на перагоне Савічы — Бярэзіна (участак Асіповічы — Гомель), каля прыпынку «Бабіна», ускрылі дзве рэлейныя шафы (адну з іх падпалілі).

З сярэдзіны сакавіка, як паведамляў стачкам чыгуначнікаў, на некаторых перагонах і станцыях пачалі дзяжурыць патрулі ўнутраных войскаў. Пазней кантраляваць чыгуначныя шляхі і інфраструктуру ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях дадаткова адправілі спецназ. Па інфармацыі стачкама, патрулі ходзяць у цывільным аддзенні, маюць пры сабе зброю і рацыі з GPS-трэкерамі. 

Наколькі гэтыя дзеянні «партызанаў» замінаюць прасоўванню расійскіх войскаў?

«Калі нельга забяспечыць бяспеку воінскага эшалона, то яны не будуць пагаджацца пакідаць тэхніку. Страціць яе недзе на падыходзе — гэта рызыка.

Таксама запавольваецца на некаторы час рух цягнікоў. На апошняй акцыі блакавалі некаторыя ўчасткі. Гаслі ўсе святлафоры, патрабаваўся час, каб выехалі брыгады па рамонце, потым патрэбны быў час, каб гэта ўсё перавесці ў ручны рэжым. Прапускная здольнасць катастрафічна падае. Магу таксама дадаць, што цяпер вялікі дэфіцыт супрацоўнікаў, якія б працавалі з перавозкамі», — расказвалі «Нашай Ніве» раней у стачкаме чыгункі.

З пачатку вайны на чыгунцы адбыліся таксама дзве кібератакі. Першая — 27 лютага. Была пашкоджаная сістэма дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман», чыгунку часткова перавялі на ручное кіраванне. Праграмнае забеспячэнне, звязанае з рухам цягнікоў, не працавала. Немагчыма было купіць квіткі анлайн, а лагістычныя кампаніі не маглі атрымаць доступ да асабістых кабінетаў.

Другую кібератаку ўчынілі 2 сакавіка. Часова не функцыянавалі некалькі аўтаматычных сістэм: «Графік выкананага руху», «Нататнік кіраўніка», «Абаненцкі пункт», «Аўтадыспетчар». Назіраліся праблемы з рухам цягнікоў праз тое, што была закранутая дыспетчарская цэнтралізацыя «Нёман».

Што вядома пра хлопцаў, затрыманых са стралянінай за дыверсіі на чыгунцы?

«Па супрацоўніках працуе непасрэдна КДБ». Падрабязнасці затрыманняў на чыгунцы

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Каментары

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі блогер сыграў у S.T.A.L.K.E.R.2 і выразаў літару Z на забітым персанажы. Ён жыве ў ЗША6

Лукашэнка даў прытулак суддзі Шміту, які ўцёк з Польшчы2

Справай Васіля Верамейчыка зацікавіўся ГУР Украіны7

«Атрута для нашых дзяцей». У ЗША разгарнуліся вялізныя спрэчкі пра штучныя фарбавальнікі ў прадуктах

Стала вядома, дзе цяпер працуе былы начальнік наваполацкай калоніі3

Дзе знаходзіцца самая дарагая гандлёвая вуліца ў свеце2

Лаўроў у Брэсце расказаў моладзі, што «ад Украіны застанецца нейкая частка»16

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім36

На Захадзе задумаліся аб перадачы Украіне ядзернай зброі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →